Людміла Міхайлаўна Красіева (нар. ; г. Калуга, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла ў 1969 годзе Калужскі камунальна-будаўнічы тэхнікум, у 1974 годзе — БПІ. Архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у ДП «Мінскпраект».
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1987 года.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскіх калектывах): Вілейска-Мінская водная сістэма (1974—1976), парк па вул. Жудро — вул. Матусевіча (1978), па вул. Енісейскай (1979), Ангарскай (1980), Захад 4, 5 (1979—1980), Вяснянка (1983—1987), кв. Солтыса-Ваўпшасава (1987), Уручча 4, 5, 6 (1986—1990), г.п. Хмелеўка (1992), Сухарава 2, 4, 5 (1997—2005).
Узнагароды Лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля (2000).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска