Іван Мікалаевіч Кравец (нар. , в. Снітава, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі У. І. Кулін, Т. А. Перасадзька, У. Шчарбіна). З 1971 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Мазырскім архітэктурна-будаўнічым аддзеле Гомельграмадзянпраекта. Пра свой прыезд успамінаў так:

Член Саюза архітэктараў з 1980 года (членскі білет № 487). Пражывае ў Мазыры.

Творчасць

Асноўныя працы: прафілакторый трэста № 6 (1977), комплекс інтэрнатаў па вул. Пралетарскай і 44-кватэрны жылы дом на плошчы У. І. Леніна з прыбудаванымі блокамі абслугоўвання (1982), будынак Новаапостальскай царквы па вул. Ульянаўскай (1996, пабудавана ў 1998; дыплом агляду-конкурсу нацыянальнага фестывалю архітэктуры Мінск-2000); будынак Прамбудбанка па вул. Ленінскай (1995, пабудаваны ў 1998); музейны комплекс на Замкавай Гары (2000, пабудаваны ў 2001); будынак Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (1999, пабудаваны ў 2001) — усе ў Мазыры.

Асноўныя працы:

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мазыра