«Цырк» () — савецкі камедыйны музычны мастацкі фільм, пастаўлены ў 1936 годзе рэжысёрам Рыгорам Аляксандравым па сцэнары, заснаваным на п’есе Ільі Ільфа, Яўгена Пятрова і Валянціна Катаева «Пад купалам цырка» для Маскоўскага мюзік-хола. Аўтары п’есы прыбралі свае імёны з тытраў з-за нязгоды з рэжысёрскай трактоўкай.
Сюжэт Дзеянне адбываецца ў СССР у 1930-я гады. Амерыканскі цыркавы атракцыён «Палёт на месяц» прыязджае на гастролі ў СССР. Зорка нумара Мэрыян Дыксан карыстаецца велізарным поспехам у савецкіх гледачоў. Але, ведаючы факты яе асабістага жыцця, стваральнік нумару немец Франц фон Кнэйшыц шантажуе і эксплуатуе яе.
У ролях Любоў Арлова Сяргей Сталяроў Уладзімір Валодзін
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы СССР Катэгорыя:Фільмы студыі «Масфільм» Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Катэгорыя:Фільмы СССР 1936 года