Недачалавек (.  — Унтэрменш) — філасофска-антрапалагічныStein, Edith: Welt und Person: Beitrag zum christlichen Wahrheitsstreben, 1962. S. 12.; у далейшым прапагандысцкі расісцка-яўгенічны тэрмін з ідэалогіі нямецкіх нацыянал-сацыялістаў. Нямецкае слова «Mensch» літаральна азначае чалавек. Нацысцкая прапаганда выкарыстоўвала яго вытворнае з прыстаўкай Unter-, каб апісаць паводле сваёй канцэпцыі «найніжэйшых людзей» — габрэяў, цыганаў, славянаўAlfred Rosenberg, Der Mythus des 20. Jahrhunderts: Eine Wertung der seelischgeistigen Gestaltungskämpfe unserer Zeit, München: Hoheneichen, 1930, here p.214.Lothrop Stoddard, The Revolt against Civilization: The Menace of the Under Man, New York: C. Sribner’s Sons, 1922.Владимир Родионов. Идеологические истоки расовой дискриминации славян в Третьем рейхе, фінаў, а таксама гэтак званых «Mischlinge» паводле нацысцкай тэрміналогіі Трэцяга рэйхаГлавы «Фёлькише бевегунг»; Uwe Puschner: Die völkische Bewegung im wilhelminischen Kaiserreich, Дармштадт 2001, ISBN 3-534-15052-XWolfgang Michalka, Deutsche Geschichte 1933—1945, Франкфурт-на-Майне 1999, стр. 165Wolfgang Michalka, Deutsche Geschichte 1933—1945, Франкфурт-на-Майне 1999, стр..

З’яўленне і азначэнні тэрміна Тэрмін «Untermensch» быў запазычаны нацыстамі з кніг амерыканскага расавага тэарэтыка Латропа Стодарда, які ў сваёй кнізе «The Revolt Against Civilization: The Menace of the Under-Man» (, 1922 год) сцвярджаў, што пасля прыходу да ўлады бальшавікоў, Расіяй стаў кіраваць адзін з самых дэгенератыўных народаў на Зямлі. Стодард лічыў, што камбінацыя з, як ён думаў, прыроджанай расавай непаўнавартасці рускіх, славянаў, ідыятызму палітычнай дактрыны, якая заклікала да найніжэйшых чалавечых інстынктаў (такіх, напрыклад, як зайдрасць да больш здольных і больш багатых), а таксама той факт, што шэрагі камуністычнай партыі складаліся, на яго думку, з «прыроджаных злачынцаў» у самым звычайным сэнсе гэтага слова, патрабавалі абсалютна новага паняцця для азначэння гэтага феномена: «the Under-man» (літ. «падчалавек»). У гэтым сэнсе Кастрычніцкая рэвалюцыя была, паводле Стодарда, баявым клічам на немінучую бітву, якая набліжалася, паміж цывілізаванымі нацыямі і «масамі з Усходу». І калі белай расе прадбачыцца атрымаць перамогу ў гэтай вайне з «падчалавекам», то — гэтак аргументавалася ў кнізе — ёй належыць адмовіцца ад непрадуманых ліберальных ідэй і хутчэй перайсці да рашучых палітычных мер, такіх, напрыклад, як укараненне доўгатэрміновых яўгенічных праграм.

Слова «Untermensch» увайшло ў нацысцкі лексікон з назвы нямецкага перакладу кнігі Стодарда «Der Kulturumsturz: Die Drohung des Untermenschen» (1925 г.). Бо ў ангельскамоўным свеце нават большасць гісторыкаў не ведала, што нацысцкае паняцце «Untermensch» было першапачаткова вынайдзена амерыканцам, то зваротны пераклад слова з нямецкай на ангельскую часта гучыць як «subhuman» («падчалавек»). Вядучы нацысцкі ідэолаг, які зафіксаваў канцэпцыю славянскага «падчалавека» за аўтарствам Стодарда, — Альфрэд Розенберг, у сваёй кнізе «Міф 20-га стагоддзя» (1930 г.) піша, што расейскі бальшавік — гэта той від чалавека, «якога Латроп Стодард вызначыў як „недачалавека“» (", стар. 214). Хоць Стодард і не звяртае ўвагі на гэтае ў сваёй кнізе, але на стварэнне паняцця «падчалавек» ён мог быць натхнёны ніцшэанскай канцэпцыяй звышчалавека, паводле якой, у творы «Гэтак казаў Заратустра» Ніцшэ разглядае чалавека як мост між малпы і звышчалавека, які трэба пераадолець. Згадванне малпы (прататып «недачалавека») у Ніцшэ было алюзіяй на канцэпцыю Дарвіна, якая набірала ў той час папулярнасць. Стодард пісаў у адным з раздзелаў сваёй кнігі (стар. 261), што яму знаёма паняцце «звышчалавек».Losurdo Domenico. Kampf um die Geschichte. Der historische Revisionismus und seine Mythen. Nolte, Furet und die anderen. Köln: PapyRossa, 2007

Гэткае дзяленне людзей адлюстроўвала сацыял-дарвінісцкую, расісцкую і чалавеканенавісніцкую сутнасць нацыянал-сацыялізму. Тэрмін «звышчалавек» быў запазычаны з ніцшэанства. Адольф Гітлер (як і Беніта Мусаліні) з’яўляўся прыхільнікам філасофіі Фрыдрыха Ніцшы, якая аказала моцны ўплыў на фармаванне яго светапогляду. Аднак у кнізе Ніцшэ «Вясёлая навука» (. , 1882) ужытак слоў «звышчалавек» і «недачалавек» (у афарызме 143 трэцяй часткі кнігі) не звязваўся з нейкай канкрэтнай расай і нават з чалавецтвам у цэлым, і ўвогуле прыводзіцца Ніцшэ ў даволі скептычным рэчышчы («Вынаходства багоў, герояў і звышлюдзей рознага роду, роўна як і чалавекабразаў і недалюдзей, карлікаў, фей, кентаўраў, сатыраў, дэманаў і чарцей»). Але гэтае не перашкодзіла нацыстам інтэрпратаваць дадзеную ідэю па-свойму.Ницше Ф. Весёлая наука // Ницше Ф. Сочинения в 2 т. Т. 1. — М.: Наука, 1990. — С. 600.

Ужыванне тэрміна «недачалавек» У сваёй прамове ў 1927 годзе ў баварскім рэгіянальным парламенце нацысцкі прапагандыст Юліус Штрэйхер, выдавец «Der Stürmer», ужыў тэрмін «Untermensch», якім пазначыў камуністаў Нямецкай Баварскай Савецкай Рэспублікі:Гэта здарылася ў часы [Баварскай] Савецкай Рэспублікі: Калі недалюдзі, якім далі волю, блукалі па вуліцах, забіваючы мінакоў, а дэпутаты хаваліся за комінам у баварскім парламенце.Гэтаксама ў сваёй прамове «Сусветная небяспека бальшавізму»() у 1936 годзе Ёзэф Гебельс сказаў, што «недалюдзі існуюць у кожным народзе як разрыхляльнік»Paul Meier-Benneckenstein, Deutsche Hochschule für Politik Titel: Dokumente der Deutschen Politik, Volume 4, Junker und Dünnhaupt Verlag, Berlin, 2. ed., 1937; з прамовы 10 верасня 1936 года; па-нямецку: «… das Untermenschentum, das in jedem Volke als Hefe vorhanden ist …».. На з’ездзе нацысцкай партыі 1935 года ў Нюрнбергу Гебельс заявіў, што «бальшавізм — гэта аб’яўленне вайны інтэрнацыянальнымі недалюдзьмі, на чале якіх знаходзяцца жыды, супраць самой культуры.»Прамова Гебельса на з’ездзе ў Нюрнбергу 1935 года

Іншы прыклад ужывання гэтага тэрміна — выпушчаная ў 1936 годзе брашура рэйхсфюрара СС Гімлера «Ахоўныя атрады як баявая антыбальшавіцкая арганізацыя» (Die Schutzstaffel als antibolschewistische Kampforganisation), дзе гаварылася: «Мы паклапоцімся, каб ніколі зноў у Нямеччыне, сэрцы Еўропы, не магла быць распалена знутры або праз эмісараў звонку габрэйска-бальшавіцкая рэвалюцыя недалюдзей ()»Himmler Heinrich. Die Schutzstaffel als antibolschewistische Kampforganisation. München: Zentralverlag der NSDAP; F. Eher Nachführung, 1936. P. 29.. Гэтак, у прапагандысцкім бюлетэні № 112, які быў выпушчаны аддзелам прапаганды вермахта ў чэрвені 1941 года адразу пасля нападу на СССР (такія бюлетэні зачытваліся асабоваму саставу ўсіх частак вермахта), мэты вайны былі вызначаны гэтак:17 ліпеня 1941 года ў «Illustrierter Beobachter» («тоўстым» ілюстраваным дадатку да афіцыйнага органа НСДАП «Volkischer Beobachter») быў фатаздымак палонных савецкіх афіцэраў з подпісам: «Пойманыя афіцэры Савецкай Арміі — спехам сабранае зборышча недалюдзей і няспелых фанатыкаў» ().Beutestücke. Kriegsgefangene in der deutschen und sowjetischen Fotografie 1941—1945 / Hrsg. von Margot Blank, mit Texten von Peter Jahn und Christoph Hammann. Berlin: Christoph Links Verlag, 2003. S. 93. У тыя ж дні рэйхсфюрар Гімлер выступіў перад эсэсаўцамі з баявой групы «Норд», якая накіроўвалася на Усходні фронт, з прамовай, дзе даў наказ ім на вайну і пералічыў у якасці «недалюдзей» гунаў, вугорцаў, татараў, манголаў і рускіх:Брашура 1942 года «Der Untermensch» / «Недачалавек», якая была выдадзеная масавым тыражом паводле наказу Гімлера, была накіраваная ў асноўным супраць расейцаў і габрэяў. Рускія апісваліся як непаўнавартасны народ пад кіраўніцтвам жыдоў, які выраджаецца. Подобная прапаганда была разлічаная на тое, каб заахвоціць немцаў яшчэ горш абыходзіцца з усходнімі народамі. У дадзенай брашуры змяшчаецца наступнае азначэнне недачалавека: «Недачалавек — гэта біялагічная істота, створаная прыродай, якая мае рукі, ногі, падабенства мозгу, з вачыма і ротам. Тым не менш, гэтая жудасная істота з’яўляецца чалавекам толькі часткова. Яна носіць рысы асобы падобныя да чалавечых — аднак духоўна і псіхалагічна недачалавек стаіць ніжэй за любую жывёлу. Унутры гэтай істоты — хаос дзікіх, неўтаймоўных цяг: безыменная патрэба разбураць, самыя прымітыўныя жаданні і непрыхаваная подласць».Гэтая жа брашура ўключала ў «падсвет недалюдзей» мулатаў, «фіна-азіятаў», цыганоў і неграў.

Нацысты класіфікавалі тых, каго яны называлі недалюдзьмі, на розныя тыпы; яны аддавалі перавагу вынішчэнню жыдоў і эксплуатацыі іншых народаў ў якасці рабоўQuality of Life: The New Medical Dilemma, edited by James J. Walter, Thomas Anthony Shannon, стар. 63.

Гісторык Роберт Ян ван Пэльт піша, што для нацыстаў «гэта быў толькі невялікі крок да рыторыкі, у якой еўрапейскі чалавек проціпастаўляецца савецкаму недачалавеку, які стаў пазначаць рускіх ў лапах юдэа-бальшавізму.»Роберт Ян ван Пэльт (студзень 1994 г.). «Auschwitz: From Architect’s Promise to Inmate’s Perdition». Modernism/Modernity. 1 (1): 80-120, тут стар. 97. doi:10.1353/mod.1994.0013. ISSN 1071-6068.

Славяне ў нямецкай канцэпцыі недачалавека Канцэпцыя недачалавека ўключала гэтак жа славянскія народы, такія як палякі, сербы і рускія.«Hitler’s Plans for Eastern Europe». Паўночна-усходні ўніверсітэт. Архіўная з арыгінала 27 траўня 2012 года. Праверана 10 ліпеня 2010 г.. Славяне лічыліся недалюдзьмі, ледзьве прыдатнымі для эксплуатацыі ў якасці рабоў.Пітэр Лонгерых (2010 г.). Holocaust: The Nazi Persecution and Murder of the Jews. Oxford; New York: Oxford University Press. стар. 241. ISBN 978-0-19-280436-5.Huer, Jon (2012). Call from the Cave: Our Cruel Nature and Quest for Power. Lanham, Maryland: Hamilton Books. стар. 278. ISBN 978-0-7618-6015-0. Гітлераўцы разглядалі любую асобу на «ўсходзе», звычайна славянаў, як «недачалавека», прыдатнага толькі для рабства немцам. Гітлер і Гебельс параўналі іх з «трусінай сям’ёй» або «абыякавымі жывёламі», якія былі «бяздзейнымі» ды «дэзарганізаванымі» і распаўсюджваліся як «хваля бруду».Sealing Their Fate (Large Print 16pt) by David Downing, стар. 49 Тым не менш, некоторыя са славянаў, якія мелі скандынаўскія расавыя рысы, лічылася, што маюць асобнае нямецкае паходжанне, што азначала часткова «арыйскае» паходжанне, і калі ім было меней за 10 год, яны павінны былі быць анямечыны.