Касцёл Святога Роха — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Палачаны Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Парафія згадваецца з 1669 года. У 1996 годзе адрадзілася ў Палачанах. Вернікам быў перададзены будынак старой калгаснай канторы. У 2005 годзе 2 лютага проба­шчам парафіі быў прызначаны ксёндз Сяргей Бараўнёў.

Кансэкрацыя касцёла адбылася 1 мая 2007 года біскупам Антоніем Дзям’янкам. Першая святая Камунія была 3 чэрвеня 2007 года, а 22 ліпеня 2007 года адбылася канфірмацыя.

16 жніўня 2008 года была пабудавана і асвечана каля касцёла капліца Маці Божай Фацімскай, асвячаў архібіскуп Тадэвуш Кандрусевічhttp://ave-maria.by/archive/24-206/1356-budni-i-yubilei.

Спасылкі Палачаны — парафія Св. Роха на Catholic.by

Катэгорыя:Касцёлы Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Палачаны Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:2007 год у Беларусі