Казлабаро́д украінскі (Tragopogon ucrainicus) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Апісанне Двухгадовая травяністая расліна 30—100 см даўжынёй. Расліны густа-шэра-лямцавыя. Сцяблы адзінкавыя, часта ад асновы пірамідальна-галінастыя. Прыкаранёвае лісце вузкае ад сцябловага, лінейнага; верхняе і сярэдняе сцябловае лісце паступова завостранае і часта на верхавінах закручанае ў спіраль. Лісточкі абгорткі (ля асновы суквецця) ланцэтныя, 3,5—5 мм шырынёй, тонка завостраныя, у ліку 7 (8), карацей кветак, радзей роўныя ім. Кветкі жоўтага колеру. Плод — сямянка.

Распаўсюджанне Распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны . Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф.

Ва Украіне від расце на рачных пясках — на Палессі, у лесастэпе і паўночнай частцы стэпу.

Літаратура

Спасылкі

Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH Tragopogon ucrainicus Artemczuk // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Флора Еўропы