Наталля Геніеўна Карманава (нар. , г. Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і архітэктараў Генія Яўгенавіча (1928—2007) і Людмілы Аляксееўны (1940—2024) КарманавыхКарманова Наталья Гениевна. Скончыла ў 1998 годзе архітэктурны факультэт БДПА, у 2001 годзе аспірантуру ў БелДУТ. У 1998—2005 гадах архітэктар інстытута «Гомельграмадзянпраект»; у 2005—2006 гадах вядучы архітэктар ЗАТ «Сіці-Арх» у Маскве (Расія), у 2006—2009 гадах вядучы архітэктар ДУП МНДІП ; з 2009 года вядучы архітэктар, галоўны спецыяліст, галоўны архітэктар праектаў ТДА «ЦэнтрБудПраект» у Гомелі.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2003 года.

Творчасць Рэалізаваныя аб’екты (пабудовы і інтэр’еры): рэканструкцыя вяслярнай базы «Воднік» на набярэжнай р. Сож у Гомелі; фізкультурна-аздараўленчы цэнтр у Жлобіне (у аўтарскім калектыве); гіпермаркет «ГІПА» па вул. Косарава (у аўтарскім калектыве); офіс з магазінам па вул. Барыкіна; інтэр’ер і фасад аддзялення Беларусбанка па пр. Леніна, 4 — усе ў Гомелі; інтэр’еры банка «БелВЭБ» па вул. Сацыялістычнай у Бабруйску; інтэр’ер салона «NeoStudio»; інтэр’ер рэстарана «Турыст», Зялёная зала — усе ў Гомелі.

Узнагароды Мае дыплом лаўрэата V Нацыянальнага фестывалю архітэктуры (2003) за аб’ект «Рэканструкцыя вяслярнай базы „Воднік“ у г. Гомелі».

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя