Спірэя белая (Spiraea alba) — від кветкавых раслін сямейства .
Назва У англійскай мове мае назву «лугавы ласунак» ().
Батанічнае апісанне Куст са многімі разгалінаванымі сцябламі. Кветкі белыя або светла-ружовыя 6 мм у дыяметры, сабраны ў густыя групы 10—15 см даўжынёй. Квітнее доўга, з сярэдзіны лета да сярэдзіны восені. Лісце вузкае, цёмнае зверху і светлае знізу. Кара шэрая або чырвоная, гладкая, лушчыцца са ствала роўнымі палосамі.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Расце на вільготных лугах у ЗША.
Практычнае выкарыстанне Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна.
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Спірэя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1772 годзе