Даніла Дзяменцьевіч Буцьянаў (—) — вучоны ў галіне эпізааталогіі, доктар ветэрынарных навук (1974), прафесар (1975).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Хаменкі Сенненскага павета (зараз у Віцебскай вобласці Беларусі). У 1939 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў галоўным ветэрынарным ўрачом, намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласціhttps://www.vsavm.by/kafedra-epizootologii-i-infekcionny/istoriya-kafedry/ История кафедры эпизоотологии] / Сайт ДУА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны». Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1947—1954 гг. і з 1964 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце (з 1964 года асістэнт кафедры эпізааталогіі, з 1967 г. — дацэнт). У 1972 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Ассоциированная вакцинация свиней против чумы и рожи». У 1973—1988 гадах Д. Д. Буцьянаў на пасадзе загадчыка кафедрай эпізааталогіі і адначасова ў 1975—1978 гадах — дэкан ветэрынарнага факультэта.
У 1992 годзе Д. Д. Буцьянаў выйшаў на пенсію. Памёр у 2005 годзе.
Навуковая дзейнасць Д. Д. Буцьянаву належаць навуковыя працы па вывучэнню патагенеза і імунітэта пры рожы і іншых хваробах свіней, мерах барацьбы з лептаспірозамі і пастэрэлёзамі сельскагаспадарчай жывёлы, адначасовай вакцынацыі ад некалькіх інфекцый.
Сярод апублікаванага: Одновременная вакцинация животных против нескольких инфекций. — Мн., 1971. (у сааўтарстве)
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны II ступеніПамять народа .
Літаратура
Буцьянаў Даніла Дзяменцьевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 538.
Спасылкі История кафедры эпизоотологии / Сайт ДУА «Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» Бутьянов, Даниил Дементьевич (доктор ветеринарных наук; род. 1918) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Эпідэміёлагі Беларусі Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Сенненскім павеце Катэгорыя:Дэканы ВДАВМ