Наступленне ў паўночна-заходняй Сірыі (2015) — бітва паміж сіламі сірыйскай апазіцыяй і ўрадавымі войскамі ў правінцыях Ідліб і Хама падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі.
Наступленне вялося па трох накірунках. На двух галоўных напрамках дзейнічалі атрады груповак Ахрар аш-Шам, Фронт аль-Нусра і іншыя ісламісцкія фракцыі, якія ўваходзілі ў «Армію заваёвы». Акрамя таго, у наступленні ўдзельнічалі сілы Свабоднай арміі Сірыі. Пры гэтым камандаванне апошняй заявіла, што сумесныя ваенныя дзеянні з ісламісцкімі групамі, такімі як Фронт аль-Нусра, не азначаюць супадзенне палітычных поглядаў. На працягу некалькіх дзён сілы апазіцыі занялі горад Джыср-эш-Шугур, і пасля гэтага — базу сірыйскай арміі. Поспеху наступлення спрыяла добрая каардынацыя дзеянняў асобных атрадаў паўстанцаў. Тым не менш і мяцежнікі, і ўрадавыя войскі панеслі высокія страты.
Катэгорыя:Бітвы грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Красавік 2015 года Катэгорыя:Май 2015 года Катэгорыя:Чэрвень 2015 года Катэгорыя:Канфлікты 2015 года