Узмё́нскі сельсавет (Узмянскі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Узмёны.

Геаграфія Узмёнскі сельсавет знаходзіцца на поўначы Мёрскага раёна. Паўночная і ўсходняя межы сельсавета праходзяць па Заходняй Дзвіне, якая натуральным чынам аддзяляе Мёрскі раён ад Верхнядзвінскага раёна. На захадзе сельсавет мяжуе з Павяцкім сельсаветам, на поўдні — з Мёрскім сельсаветам, на паўднёвым усходзе — з Туркоўскім сельсаветам.

Па тэрыторыі сельсавета працякае рэчка Камёнку.

Гісторыя 16 ліпеня 1954 года цэнтр Барсукоўскага сельсавета перанесены ў вёску Узмёны, а сельсавет перайменаваны ва Узменскі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 12 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Лявонпальскага сельсавета пералічаны населеныя пункты Ліпава і ЯсеваРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Туркоўскага сельсавета перададзены 21 населены пункт (Алешчанцы, Барашкі, Бедзенка, Верашчакі, Гагаліншчына, Геленава, Дрыгучы, Заборцы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Масцішча, Навіцкія, Розаны, Скрыдлеўшчына, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шарашонкі і Шуты)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. 26 сакавіка 1973 года ў склад Туркоўскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Алешчанцы, Барашкі, Верашчакі, Геленава, Заборцы, Масцішча, хутары Бедзенка, Гагаліншчына, Дрыгучы, Калеснікі, Краты, Краўчанкі, Ліпаціна, Розаны, Саўчанкі, Таранды, Траскуны, Шарагі, Шуты, Шэра-Шашкі)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 19 населеных пунктаў. 8 красавіка 2004 года сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя (16 населеных пунктаў: Барсукі, Брыжалюбкі, Брыжынкі, Буралом 1, Вінагроды, Казелькі, Калачова, Карандашы, Клёміна, Ліпава 1, Ліпава 2, Палшчызна, Пераслова, Пераслоўка, Труды і Узмёны) далучана да Даўгінаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

16 верасня 2010 года Даўгінаўскі сельсавет перайменаваны ва Узмёнскі сельсаветРешение Витебского областного Совета депутатов от 16 сентября 2010 г. № 35 О переименовании Долгиновского сельсовета Миорского района. Чатырма месяцамі раней — 17 мая 2010 года — адміністрацыйны цэнтр Даўгінаўскага сельсавета быў перанесены з вёскі Даўгінава ў аграгарадок УзмёныРешение Миорского районного Совета депутатов от 17 мая 2010 г. № 7 О переносе административно-территориального центра Долгиновского сельсовета Миорского района. 16 чэрвеня 2017 года скасавана вёска КарандашыРешение Миорского районного Совета депутатов от 16 июня 2017 г. № 163 Об упразднении сельских населенных пунктов Миорского района.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1112 чалавек, з іх 88,3 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 1,1 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 791 чалавек.

Населеныя пункты У склад сельсавета ўваходзілі раней і ўваходзяць у цяперашні час населеныя пункты: Барсукі, вёска Брыжынкі, вёска Буралом 1, вёска Вінагроды, вёска Казелькі, хутар Калачова, хутар — ліквідаваны ў 2008 г. Карандашы, вёска — ліквідаваная 28 чэрвеня 2017 г.Решение Миорского районного Совета депутатов от 16 июня 2017 г. № 163 Об упразднении сельских населенных пунктов Миорского района Клёміна, вёска Ліпава 1, хутар Ліпава 2, хутар Пераслова, вёска Пераслоўка, вёска Палшчына, хутар Труды, вёска Узмёны, вёска

З 2010 года ў склад сельсавета ўвайшлі населеныя пункты: Барсукі, вёска Брэдзева, вёска Гвардзейская, вёска Даўгінава, вёска Дварчаны, вёска Зайцава, вёска Званкі хутар Ільмовікі, вёска Кавалькі, хутар Лявонпаль, вёска Мальцы, вёска Скакуны, вёска Слабада, вёска Старое Грудзінава, вёска

Архіў Архіўныя дакументы Узмёнскага сельсавета (да моманту яго скасавання ў 2004 г.) захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада ГлыбокаеФондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь . Архіў, які ахоплівае 1954—2004 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, планаў працы, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш. Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1612. Памер архіва — 838 старонак. Архіў Узмёнскага сельсавета знаходзіцца ў аб’яднаным стане з архівам скасаванага Барсукоўскага сельсавета.

Літаратура С. 130 Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2010 годзе