Яку — карта Японіі — японскі востраў, за 60 км на поўдзень ад вострава Кюсю, уваходзіць у прэфектуру Кагосіма.
Геаграфія Уяўляе сабой няправільны пяцівугольнік плошчай 503 км². Найвышэйшы пункт — 1935 м над узроўнем мора. Большую частку вострава пакрывае трапічны лес. Расце дрэва сугі (Cryptomeria japonica). Багатая фауна, якая ўключае аленяў і малпаў, маляўнічыя горы і вадаспады, тэрмальныя крыніцы прывабліваюць на востраў да 300 тысяч турыстаў у год.
У 1993 востраў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, як унікальны ўзор добра захаванага трапічнага лесу.
Катэгорыя:Астравы Японіі Катэгорыя:Кагосіма (прэфектура) Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Японіі