Алецка (, ) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Алецкага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства на ўсходзе Мазурскага паазер’я. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Алецка. Насельніцтва 16 076 чал. (на 2021).

Клімат

Гісторыя Пачатак гораду паклаў паляўнічы замак. Статус горада паселішча атрымала 1 снежня 1560 г. Некаторыя нямецкія гісторыкі звязваюць падзеі заснавання горада і сустрэчу ў паляўнічым замку ўладара Прусіі Альбрэхта Гогенцолерна і караля Польшчы Жыгімонта ІІ Аўгуста ў 1560 г. На памяць аб сустрэчы манархі пастанавілі заснаваць два гарады па абодва бакі польска-прускай мяжы — Аўгустаў у Польшчы (названы так у гонар Жыгімонта Аўгуста) і Марграбова (ад «маркграф» — тытула Альбрэхта Гогенцолерна як маркграфа Брандэнбурга).

Да 1675 г. горад належаў Рэчы Паспалітай як лен Кароны.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Зноскі

Спасылкі Афіцыйная старонка горада Алецка // GeoNames