Сяргей Анатольевіч Логвін (, Мінск — 26 жніўня 2026) — беларускі скульптар. Дацэнт.

Біяграфія У 1974—1978 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1981—1987 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (выкладчыкі А. Арцімовіча, Г. Мурамцава, А. Анікейчыка). Дыпломная праца — манументальны твор, прысвечаны ваеннапалонным, расстраляным у гады Вялікай Айчыннай вайныКафедра скульптуры . 3 1985 года ўдзельнік мастацкіх выставак.

Пасля заканчэння інстытута працаваў на кафедры малюнка, пасля — кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва.

Старшыня скульптурнай секцыі Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць Працаваў ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — граніт, бронзаСяргей Анатольевіч Логвін.

Сярод твораў: помнік падпольшчыкам, дэкаратыўныя дзверы Чырвонага касцёла, кампазіцыі «Еўропа», «Ева», «Партрэт сябра», «Песня», «Адам і Ева», «Страшны суд», рэльеф «Папараць-кветка» (Нацыянальная бібліятэка) — усе ў Мінску, помнікі на брацкіх магілах у гарадскіх пасёлках Ганцавічы і Аранчыцы (Брэсцкая вобласць), помніка Льву Сапегу ў Слоніме (у сааўтарстве з Іванам Міско і Уладзімірам Піпіным)Помнік Льву Сапегу ўстанавілі ў Слоніме 22.08.2019.

Станкавыя творы С. Логвіна, з’яўляюцца працягам рэалістычнай традыцыі, часам яны сюрэалістычны, напоўнены складаным філасофскім зместам, развагамі аўтара на тэму кахання, волі, рэлігіі. Шмат увагі Логвін надаваў біблейскай тэматыцы, як крыніцы глыбокіх філасофскіх разваг.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, НАН Беларусі, фондзе БСМ і інш.

Узнагароды Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Спасылкі Сяргей Анатольевіч Логвін

Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі