Ма́іс (), або Корн () — архіпелаг на захадзе Карыбскага мора каля ўзбярэжжа Нікарагуа. Агульная плошча — 12,9 км². Насельніцтва (2007 г.) — 7429 чалавек.

Геаграфія thumb|left|Карта Архіпелаг Корн месціцца ў 77 км на паўночны захад ад Блуфілдса, адміністрацыйнага цэнтра Атлантыка-Сур.

Складаецца з 2 астравоў вулканічнага паходжання: Грэйт-Корн (10 км²) Літл-Корн (2,9 км²)

Найвышэйшы пункт — пагорак Плезант (113 м) на востраве Грэйт-Корн. Астравы знакаміты пячанымі пляжамі і маляўнічымі пейзажамі.

Для архіпелага характэрны вільготны трапічны клімат. Гадавая колькасць ападкаў — 4 320 мм. Улетку, калі дзьмуць усходнія вятры, існуе пагроза ўраганаў.

Гісторыя Архіпелаг быў адкрыты Х. Калумбам 18 верасня 1502 г. і названы ім Ліманарэс (). Англійская назва Корн (, літаральна «Кукурузныя») канчаткова замацавалася толькі ў XIX ст. Яе паходжанне дакладна не вядома. Сучасная іспанская назва з'яўляецца дакладным перакладам англійскай.

У XVII — XIX стст. архіпелаг уваходзіў у склад індзейскай дзяржавы Маскітавага берага. На ім часцяком спыняліся піраты. У 1700 г. перасяленцы з Ямайкі заснавалі першае сталае паселішча на Грэйт-Корн. Яны прыбылі разам з чарнаскурымі рабамі, займаліся вырошчваннем бавоўны і пасрэдніцкім гандлем з узбярэжжам. Пасля адмены рабства ў 1841 г. эканоміка вострава перажыла крызіс. Большасць белых перасяленцаў пакінула яго. Нашчадкі рабоў абслугоўвалі какосавыя плантацыі і лавілі амараў.

У 1894 г. Нікарагуа захапіла Маскітавы бераг і перадала архіпелаг у карыстанне ЗША. 25 красавіка 1971 г. узноўлены кантроль нікарагуанскіх уладаў. У 1987 г. астравы сталі муніцыпалітэтам у складзе аўтаноміі Аўтаномнага рэгіёна паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа. У 1990-я гг. насельнікі архіпелага актыўна займаліся гандлем наркотыкамі паміж Калумбіяй і ЗША. З канца XX ст. развіваецца турызм.

Асаблівасці культуры Асноўную частку насельніцтва архіпелага складаюць крэолы, якія размаўляюць на мясцовым дыялекце англійскай мовы. Англійская мова мае афіцыйны статус. Іншыя распаўсюджаныя мовы: іспанская і міскіта. Большасць вернікаў — пратэстанты-баптысты. Традыцыйныя заняткі: земляробства, мараплаўства, лоў амараў. Найбольш папулярныя святы: Каляды і Вялікдзень. У канцы жніўня шырока святкуюцца ўгодкі адмены рабства, арганізуецца карнавал.

Кіраванне Архіпелаг Корн з'яўляецца муніцыпалітэтам у складзе аўтаноміі Атлантыка-Сур (Нікарагуа). Кіруецца выбарнымі мэрам і муніцыпальнай радай. Першыя ўсеагульныя выбары адбыліся ў 1997 г.

Спасылкі Corn island o Isla del Maíz: un paraíso caribeño Nicaragüense Corn Island — Observatorio de la Autonomía Regional Multiétnica Las Islas del Maíz atraen a más turistas Discover Corn Island

Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора Катэгорыя:Астравы Нікарагуа