Горад Гродна размешчаны ў заходняй частцы Беларусі. Геаграфічныя каардынаты горада такія: 53°40′00″ паўночнай шыраты 23°49′00″ усходняй даўгаты.

У цэлым клімат Гродна ўмерана кантынентальны з мяккай зімой і цёплым летам. Тэмпература паветра залежыць перш за ўсё ад паступлення сонечнай радыяцыі, якая, у сваю чаргу, вызначаецца вуглом падзення сонечных промняў.

Сумарная працягласць сонечнага ззяння за год складае 1707 гадзін. На працягу года найбольшая працягласць сонечнага ззяння назіраецца ў чэрвені і ліпені (па 260 гадз.), найменшая (34 гадз.) — у снежні і студзені.

Сярэднегадавая тэмпература паветра ў Гродна складае +7,1 °C, найболей высокая — у ліпені: +18,1 °C, найбольш нізкая — у студзені: −3,4 °C.

Агульная характарыстыка

Тэмпература паветра

Найбольш нізкая сярэднемесячная тэмпература паветра ў студзені: −15,6 °C, зафіксавана ў 1987 годзе, найбольш высокая: +1,9 °C — у 2020 годзе. Найбольш нізкая сярэднемесячная тэмпература ў ліпені: +14,1 °C, зафіксавана ў 1979 годзе, найбольш высокая: +22,0 °C — у 2010 годзе.

Найбольш холадна ў Гродне, як правіла, 31 студзеня — 6 лютага. Самая высокая тэмпература паветра характэрна для перыяду 22 ліпеня — 2 жніўня.

Абсалютны мінімум тэмпературы паветра: −36,3 °C, зафіксаваны 1 лютага 1970 года, абсалютны максімум: +36,2 °C — 29 жніўня 1992 года.

Па назіраннях 1981—2010 гадоў самым халодцым месяцам года ў Гродне з’яўляецца студзень (яго сярэдняя тэмпература складае −3,4 °C), практычна такі ж халодны месяц люты (з сярэдняй тэмпературай −3,1 °C). Самы цёплы месяц — ліпень (сярэдняя тэмпература +18,1 °C).

Першы прымаразак адзначаецца на пачатку трэцяй дэкады кастрычніка (самы ранні быў 29 жніўня 1966 года), першы мароз ніжэй −5 °C адзначаецца ў сярэднім у сярэдзіне — канцы лістапада (самы ранні быў 1 кастрычніка 1976 года), першы мароз ніжэй −10 °C адзначаецца ў пачатку — сярэдзіне снежня (самы ранні быў 31 кастрычніка 1956 года), першы мароз ніжэй −15 °C адзначаецц ў сярэднім у пачатку — сярэдзіне студзеня (самы ранні быў 3 лістапада 1979 года), маразы ніжэй −20 °C здараюцца не кожны год, адзначаецца ў сярэдзіне студзеня (самы ранні і позні былі 1 снежня 1980 года і 23 сакавіка 1980 гадоў адпаведна), апошні мароз ніжэй −15 °C адзначаецца ў пачатку — сярэдзіне лютага (самы позні быў 29 сакавіка 1952 года), апошні мароз ніжэй −10 °C адзначаецца ў сярэдзіне — канцы лютага (самы позні быў 30 сакавіка 1952 года), апошні мароз ніжэй −5 °C адзначаецца ў пачатку сакавіка (самы позні быў 4 траўня 1965 года), апошні прымаразак адзначаецца ў канцы красавіка — пачатку траўня (самы позні быў 11 чэрвеня 1982 года), апошняе паніжэнне тэмпературы праз +5 °C адзначаецца ў канцы траўня. Летам магчымыя падзенні тэмпературы ніжэй +10 °C, асабліва ў чэрвені, калі паветра яшчэ недастаткова прагрэлася, у ліпені і жніўні тэмпература радзей апускаецца ніжэй +10 °C, але ўсё ж можа здарыцца подобнага роду анамалія. Першае паніжэнне тэмпературы праз адзнаку ў +5 °C адзначаецца ў канцы верасня.

Апошняе перавышэнне тэмпературы праз адзнаку ў +25 °C адзначаецца ў пачатку — сярэдзіне верасня (самае позняе было 5 кастрычніка 1966 года), Апошняе перавышэнне +20 °C адзначаецца ў канцы верасня — пачатку кастрычніка (самае позняе было 23 кастрычніка 1989 года), Апошняе перавышэнне тэмпературы +15 °C адзначаецца ў сярэдзіне — канцы кастрычніка (самае позняе было 17 лістапада 2002 года), Апошняе перавышэнне тэмпературы +10 °C адзначаецца ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, Апошняе перавышэнне тэмпературы +5 °C адзначаецца ў канцы лістапада-пачатку снежня. Далей надыходзіць метэаралагічная зіма, на працягу якой не выключаны адлігі да +15 °C (але не вышэй). Першае перавышэнне тэмпературы +5 °C адзначаецца ў канцы студзеня — пачатку лютага, +10 °C — у пачатку сакавіка, +15 °C — у канцы сакавіка — пачатку красавіка (самае ранняе было 24 лютага 1990 года), +20 °C — у сярэдзіне — канцы красавіка (самае ранняе было 19 сакавіка 1990 года), +25 °C — у сярэдзіне траўня (самае ранняе было 21 красавіка 1962 года), і +30 °C-у пачатку ліпеня (самае ранняе было 16 мая 1983 года). Адзнака ў + 35 °C перавышаецца не кожны год і вельмі рэдка (самае ранняе і позняе было 11 ліпеня 1959 і 29 жніўня 1992 года), Апошняе перавышэнне адзнакі ў + 30 °C прыпадае на сярэдзіну-канец жніўня (самае позняе было 14 верасня 1947 года).

Год Дата першага перавышэння 5 °C Дата першага перавышэння 10 °C Дата першага перавышэння 15 °C Дата першага перавышэння 20 °C Дата першага перавышэння 25 °C Дата першага перавышэння 30 °C 1981-2010 Сярэднія 31 студзеня 11 сакавіка 2 красавіка 21 красавіка 19 траўня 3 ліпеня 2006 28 сакавіка 31 сакавіка 3 красавіка 4 траўня 13 траўня 6 ліпеня 2007 1 студзеня 10 студзеня 26 сакавіка 17 красавіка 15 траўня 22 траўня 2008 26 студзеня 10 сакавіка 10 красавіка 28 красавіка 7 чэрвеня 16 жніўня 2009 8 лютага 28 сакавіка 4 красавіка 5 красавіка 29 красавіка 2010 23 лютага 21 сакавіка 27 сакавіка 30 красавіка 22 траўня 11 чэрвеня 2011 5 лютага 14 сакавіка 3 красавіка 25 красавіка 31 траўня 18 ліпеня 2012 3 студзеня 17 сакавіка 17 сакавіка 27 красавіка 28 красавіка 1 ліпеня 2013 27 лютага 12 красавіка 16 красавіка 18 красавіка 8 траўня 30 ліпеня 2014 6 студзеня 9 сакавіка 21 сакавіка 19 красавіка 22 траўня 26 ліпеня 2015 13 студзеня 10 сакавіка 25 сакавіка 25 красавіка 28 красавіка 4 ліпеня 2016 28 студзеня 27 сакавіка 4 красавіка 17 красавіка 28 траўня 17 чэрвеня 2017 21 лютага 28 лютага 1 красавіка 1 красавіка 20 траўня 1 жніўня 2018 1 студзеня 13 сакавіка 4 красавіка 4 красавіка 30 красавіка 21 чэрвеня 2019 10 лютага 4 сакавіка 30 сакавіка 24 красавіка 26 красавіка 11 чэрвеня 2020 9 студзеня 17 лютага 28 сакавіка 7 красавіка

Год Дата апошняга перавышэння 30 °C Дата апошняга перавышэння 25 °C Дата апошняга перавышэння 20 °C Дата апошняга перавышэння 15 °C Дата апошняга перавышэння 10 °C Дата апошняга перавышэння 5 °C 1981-2010 Сярэднія 4 жніўня 1 верасня 27 верасня 17 кастрычніка 8 лістапада 10 снежня 2006 26 ліпеня 20 жніўня 30 верасня 27 кастрычніка 16 лістапада 31 снежня 2007 23 жніўня 24 жніўня 1 кастрычніка 17 кастрычніка 30 кастрычніка 11 снежня 2008 16 жніўня 7 верасня 9 верасня 30 кастрычніка 11 лістапада 6 снежня 2009 26 жніўня 28 верасня 8 кастрычніка 27 кастрычніка 8 снежня 2010 16 жніўня 23 жніўня 26 верасня 27 верасня 19 лістапада 24 лістапада 2011 21 ліпеня 12 верасня 4 кастрычніка 6 кастрычніка 4 лістапада 28 снежня 2012 6 жніўня 27 верасня 28 верасня 19 кастрычніка 2 лістапада 30 лістапада 2013 20 жніўня 20 жніўня 12 верасня 29 кастрычніка 10 лістапада 29 снежня 2014 11 жніўня 13 верасня 12 кастрычніка 6 лістапада 20 снежня 25 снежня 2015 1 верасня 24 верасня 4 кастрычніка 5 кастрычніка 24 снежня 28 снежня 2016 5 жніўня 12 верасня 2 кастрычніка 3 кастрычніка 4 кастрычніка 27 снежня 2017 19 жніўня 19 жніўня 26 верасня 18 кастрычніка 3 лістапада 28 снежня 2018 14 жніўня 21 верасня 22 верасня 31 кастрычніка 5 лістапада 16 лістапада 2019 29 жніўня 9 верасня 22 кастрычніка 4 лістапада 18 снежня 25 снежня

Ападкі Сярэднегадавая сума ападкаў у Гродне — каля 552 мм вільготнасць паветра ў Гродне часцяком высокая. У сярэднім за год складае каля 80 %, летам — каля 74 %, а зімой — 87-89 %. У асобныя перыяды паветра бывае вельмі сухім.

Навальніцы + Год Дата першай навальніцы Дата апошняй навальніцы Агульная колькасць дзён з навальніцай 2002 30 красавіка 6 кастрычніка 26 2003 3 траўня 8 жніўня 20 2004 21 сакавіка 26 жніўня 20 2005 17 траўня 29 верасня 21 2006 26 красавіка 3 кастрычніка 23 2007 11 траўня 19 верасня 31 2008 13 сакавіка 21 жніўня 23 2009 22 траўня 8 жніўня 24 2010 10 сакавіка 17 верасня 26 2011 1 красавіка 12 кастрычніка 27 2012 13 красавіка 9 кастрычніка 33 2013 13 траўня 18 верасня 30 2014 22 красавіка 9 верасня 23 2015 28 красавіка 25 верасня 14 2016 17 красавіка 29 жніўня 31 2017 7 траўня 12 верасня 24 2018 10 красавіка 6 верасня 36 2019 21 красавіка 30 жніўня 31

Агульная клімата-феналагічная характарыстыка месяцаў года

Студзень — слаба-марозны (часам умерана-марозны) месяц з сярэднямесячнай тэмпературай каля −4..-3 °C. Ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе снегу, часам — у выглядзе дажджу. Снежны полаг пастаянны, светлавы дзень працягваецца 7,5-9 гадзін, вегетацыя адсутнічае.

Люты — слаба-марозны (часам умерана-марозны) месяц з сярэднямесячнай тэмпературай каля −4..-2 °C. Ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе снегу, радзей — у выглядзе дажджу. Снежны полаг пастаянны, у апошніх чыслах месяца яго вышыня пачынае змяншацца, светлавы дзень павялічваецца да 9-10,7 гадзін, вегетацыя адсутнічае.

Сакавік — прахладны месяц з сярэднямесячнай тэмпературай каля 0..+2 °C. Ападкі выпадаюць у выглядзе дажджу, радзей — выглядзе снегу. Пастаянны снежны полаг растае ў першай палове месяца, у асобных месцах захоўваецца да трэцяй дэкады, але магчыма утварэнне часовага. Светлавы дзень павялічваецца да канца месяца да 13 гадзін, у апошняй дэкадзе месяца пачынаецца вегетацыя і абуджэнне жывой прыроды, у больш халодныя гады яна пачынаецца ў першай дэкадзе красавіка.

Красавік — прахладны месяц са сярэднямесячнай тэмпературай каля +6..+8 °C. Ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе дажджу, у першай палове месяца не выключаны і снег. Снег бывае рэдка. Светлавы дзень значны, 13-15 гадзін, актывізуюцца вегетацыя і працэсы ў жывой прыродзе.

Май — цёплы (часам умерана-спякотны) месяц з сярэднямесячнай тэмпературай каля + 12..+14 °C. Ападкі выпадаюць у выглядзе дажджу і граду. Снежнае покрыва адсутнічае. Светлавы дзень доўгі, 15-16,7 гадзін, вегетацыя і працэсы ў жывой прыродзе актыўныя.

Чэрвень — умерана-спякотны месяц з сярэднямесячнай тэмпературай каля + 15..+17 °C. Ападкі выпадаюць у выглядзе дажджу і граду. Снежны полаг адсутнічае, светлавы дзень доўгі, 21 чысла-17 гадзін 4 хвіліны, вегетацыя і працэсы ў жывой прыродзе актыўныя.

Ліпень — умерана-спякотны (часам спякотны) месяц з сярэднямесячнай тэмпературай каля +17..+19 °C (з пачатку XXI стагоддзя сярэднямесячная тэмпература ліпеня 8 разоў перавышала +20 °C). Ападкі выпадаюць у выглядзе дажджу і граду. Снежнае покрыва адсутнічае, светлавы дзень доўгі — 17-15,7 гадзін, вегетацыя і працэсы ў жывой прыродзе актыўныя.

Жнівень — умерана-спякотны (часам спякотны) месяц са сярэднямесячнай тэмпературай каля +16..+18 °C. Ападкі выпадаюць у выглядзе дажджу і граду. Снежнае покрыва адсутнічае, светлавы дзень скарачаецца з 15,7 да 13,7 гадзін да канца месяца, вегетацыя і працэсы ў жывой прыродзе актыўныя.

Верасень — цёплы месяц з сярэднямесячнай тэмпературай каля +11..+13 °C. Ападкі выпадаюць у выглядзе дажджу. Снежнае покрыва адсутнічае. Светлавы дзень скарачаецца з 13,7 да 11,7 гадзін да канца месяца, вегетацыя і працэсы ў жывой прыродзе запавольваюцца, але не спыняюцца.

Кастрычнік — прахладны месяц са сярэднямесячнай тэмпературай каля +6..+8 °C. Ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе дажджу, рэдка магчымы снег. Снежнае покрыва, як правіла адсутнічае, вельмі рэдка бывае часовае, напрыклад, у 2012 годзе. Светлавы дзень кароткі, ад 11,6 да 9,5 гадзін, вегетацыя практычна адсутнічае, працэсы ў жывой прыродзе запавольваюцца.

Лістапад — прахладны месяц са сярэднямесячнай тэмпературай каля +1..+3 °C. Ападкі выпадаюць у асноўным выглядзе дажджу, радзей у выглядзе снегу. Снежнае покрыва адсутнічае (у апошнія гады-часовы або адсутнічае). Светлавы дзень кароткі, ад 9,5 да 8 гадзін, у першай дэкадзе вегетацыя спыняецца, жывая прырода ўпадае ў зімовы анабіёз.

Снежань — слаба-марозны (часта — прахладны) месяц са сярэднямесячнай тэмпературай каля −1..-3 °C (з пачатку XXI стагоддзя сярэдняя тэмпература месяца перавышала 0 °C 10 разоў з 19-ці). Ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе снегу, але часта магчымы і дождж. Снежны полаг часовы або адсутнічае, радзей бывае пастаянны, светлавы дзень кароткі, ад 8 да 7 гадзін 26 хвілін да канца месяца, вегетацыя адсутнічае.

Такім чынам, класічным міжсезоннем (вясной і восенню адпаведна) фактычна з’яўляюцца сакавік, красавік, травень, верасень, кастрычнік і лістапад. Астатнія месяцы па кліматычных прыкметах можна аднесці да лета (чэрвень-жнівень), альбо да зімы (снежань—люты).