Святаяннік горны (Hypéricum montanum) — шматгадовая травяністая расліна роду святаяннік сямейства .
Апісанне
Голыя, прамыя сцёблы дасягаюць 20—60 см у вышыню. Лісце адносна буйное, да 6 см у даўжыню, авальнай формы з завастрэннем на верхавіне. Жоўтыя кветкі сабраны ў галоўчатае суквецце. Чашачка пяцілістковая, чашалісцікі зубчата-залозістыя, каробачка шматнасенная, насенне дробнае.
Размнажаецца насеннем. Апыленне адбываецца з дапамогай насякомых. Пара цвіцення — чэрвень—жнівень.
Распаўсюджанне Расліна шырока прадстаўлена ў шыракалістых лясах, аблесеных тэрыторыях, далінах буйных рэк большай частцы Еўропы, за выключэннем паўночных і паўночна-ўсходніх раёнаў.
У Расіі распаўсюджаны на Каўказе і ў Прычарнамор’і. У Беларусі занесены ў Чырвоную кнігу рэспублікі. У Літве ахоўваецца.
Практычнае прымяненне Расліна змяшчае кверцэцн, кемпферол, гіперыцын, эфірны алей. Кветкі выкарыстоўваюцца ў лячэбных мэтах.
Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Святаяннікавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1755 годзе