«Minsk Marriott Hotel» — гасцініца ўзроўнем сэрвісу 5 зорак у Мінску ў Беларусі. Знаходзіцца побач выставачна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна», на беразе Свіслачы. У гасцініцы 217 нумароў з кругласутачным абслугоўваннем, рэстаран, бар, казіно, канферэнц-залы і спартыўна-забаўляльны комплекс. Пачала працу ў лютым 2016 года, аб’ём інвестыцый склаў 200 млн долараў ЗША. Належыць катарскаму фонду «Falcon Investment». Адна з гасцініц Мінска, што афіцыйна прымала гасцей і ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў.
Гісторыя адкрыцця Будаўніцтва гасцініцы пачалося ў чэрвені 2012 года. Пра адкрыццё гасцініцы і спартыўна-забаўляльнага комплексу «Falcon Club» на паведамлена на адмысловай прэс-канферэнцыі дырэктара ТАА «Інвестыцыйная кампанія „Сокал“» у Беларусі, намесніка дзяржаўнага міністра абароны па фінансавых пытаннях Катара Тані Абдулрахман аль-Кавары ў снежні 2015 года. Прычынай зацягнутых тэрмінаў будаўніцтва комплексу ён назваў неспрыяльныя ўмовы надвор’я, а таксама значныя змены, якія ўносілі ў праект. Адзначалася, што аздабленне калідораў і іншых памяшканняў у гатэлі рабілі з матэрыялаў беларускай вытворчасці. Архітэктурныя асаблівасці
Узнагароды Пераможца ў намінацыі «Best MICE Hotel in CIS» на цырымоніі «Buying Business Travel Awards Russia & CIS 2016» у Маскве.
Зноскі
Спасылкі
Прэс-рэліз на сайце Belarus.by Студенты кафедры менеджмента туризма и гостеприимства посетили Minsk Marriott Hotel Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры Minsk Marriott Hotel проводит в августе специальные тематические бранчи Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый
Катэгорыя:Гасцініцы Мінска