Лазду́нскае — вадасховішча ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, каля вёскі Лаздуны 1.
Апісанне Па марфалагічнай будове ложа — рэчышчавае. Створана ў 1973 годзе на рацэ Гарача. Збудаванні гідравузла: плаціна (даўжыня 670 м, максімальная вышыня 4 м), вадаскід, вадавыпуск.
Плошча вадасховішча складае 0,61 км², даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,5 м. Аб’ём вады каля 1 млн м³, ваганні ўзроўню — да 2 м.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі.
Крыніцы
Літаратура — С. 99.
Спасылкі
Катэгорыя:Гідраграфія Іўеўскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Басейн Заходняй Бярэзіны