Васіль Паўлавіч (да 1430 — да 1496) — пісар гаспадарскі за часам вялікага князя Казіміра.
Біяграфія З чарнігаўскіх баяр, сын Паўла Мішкавіча.Русина О. Василь Никольський… С. 49.
З «маладых гадоў» служыў вялікаму князю КазіміруРусина О. Василь Никольський… С. 45., з 1448 года вядомы як пісар гаспадарскі, у запісах Літоўскай Метрыкі падпісваўся як «Васко Павлович»Русина О. Василь Никольський… С. 46..
За службу вялікі князь Казімір даў Васілю Паўлавічу маёнтак у Дзярэчынскай воласці (10 «службаў» пазнейшага сяла Кочын), калі ён ажаніўся з удавой былога ўладальніка.
«Палажыў сваю галаву» на гаспадарскай службе.
Меў сына Нікольскага Васілевіча, таксама пісара гаспадарскага.
Паходжанне і сваяцтва Бацька — Павел Мішкавіч, вядомы толькі абменам паміж восенню 1436 і летам 1437 года з вялікім князем Свідрыгайлам свайго маёнтка Сноўск на Хальч паблізу Гомеля і «раба Івана» ў дадатак. Ёсць думка, што Павел брат іншага набліжанага вялікага князя Свідрыгайлы — Каленіка Мішкавіча. Прывілей абмену Сноўска на Хальч захаваўся толькі як выпіс 1661 года з наваградскіх гродскіх кніг, можна толькі здагадвацца быў Сноўск даўняй вотчынай Мішкавічаў ці нядаўняя выслугай часоў чарнігаўскага княжання Свідрыгайлы. Паміж 1440 і 1443 гадамі віленскі ваявода Ян Даўгірд надаў «двор Хальчэ з людзьмі і са ўсім» нейкаму Гарману РадзівонавічуLM. Kn. 3. P. 29, аднак у 2-й палове XV ст. Хальчам валодалі нашчадкі Паўла Мішкавіча.
Вядомы сыны Паўла, браты Васіля — падключы троцкі Андрэй, падключы віленскі Багдан, Яўстафій і Рыгор, якога пазнейшая традыцыя атаясняе з Галактыёнам, прэтэндэнтам на кіеўскі мітрапалічы сталец па Місаілу Пструху.
Пачынаючы з Антона Ясінскага, які ўсе згадкі ў крыніцах «Васка пісара», «Васка Паўлавіча» і «Васка Любіча» атаясняў з менскім баярынам і пісарам гаспадарскім Васілём Любічам, дзве асобы — Васіля Паўлавіча і Васіля Любіча — у літаратуры часта злучаюць у гібрыдную постаць.Русина О. Василь Никольський… С. 48-49.
Вотчыны Васіля, Багдана і Андрэя Паўлавічаў былі ў Чарнігаўскім павеце. Станам на 1496 год, там маёнткамі Свібрыж (цяпер Сыбэрэж) і Забалавіссе, селішчам Ргошч (цяпер Рогашчы), ловішчам і бортнай зямлёй Замглай валодаў Багдан Паўлавіч. Паміж 1500—1506 гадамі, на замену чарнігаўскай вотчыны, захопленай маскоўскімі войскамі, атрымаў двор ў Троцкім павеце і сын Васіля Паўлавіча — Нікольскі Васілевіч. Андрэй Паўлавіч у 1502 годзе таксама атрымаў у «хлебакармленне» двор Краснае за тры гады або да вяртання захопленай маскоўцамі чарнігаўскай вотчыны. Хто з Паўлавічаў валодаў Хальчам, як і калі адбыўся раздзел бацькоўскай маёмасці, пэўна не вядома.
Вялікі князь Аляксандр, пры наданні Чарнігаўскага княства збегламу ў ВКЛ мажайскаму князю Сямёну, лістом ад 1 ліпеня 1496 года «выняў на сябе» некалькіх баяр, якія мелі маёнткі ў Чарнігаўскім павеце, але служылі гаспадару — сярод іх названы Андрэй Паўлавіч з «братанічамі» — пляменнікамі з боку брата — (Міхаілам) Халецкім і (Васілём) Нікольскім.
Крыніцы
Літаратура
Русина О. Василь Никольський — невідомий книжник XVI століття і його творчість // Записки Наукового товариства імені Шевченка. Том 240 (CCXL). Праці Комісії спеціальних (допоміжних) історичних дисциплін. Львів, 2000. — С. 43—52.
Катэгорыя:Пісары гаспадарскія