Вуліца Раманаўская Слабада () — вуліца ў цэнтры Мінска. Праходзіць ад вуліцы Няміга да вуліцы Мельнікайтэ і Юбілейнай плошчы.
Гісторыя
Узнікла ў пачатку XIX ст. на месцы Землянога валаВуліца Раманаўская Слабада (былая Рэспубліканская) . Да вуліцы прылягала слабада Раманава.
У дарэвалюцыйны перыяд тут сялілася гарадская бедната, вуліца была хаатычна забудаваная драўлянымі хатамі, крамамі, корчмамі.
Увосень 1905 года ў доме Катон Басі (вуліца Новараманаўская, 13, на скрыжаванні цяперашніх вуліц Няміга і Раманаўская Слабада, у пачатку сквера Адама Міцкевіча) адкрытае прыватнага жаночага камерцыйнага вучылішча І. І. СамойлыШыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с..
У 1922 годзе перайменавана ў РэспубліканскуюВуліца Раманаўская Слабада .
У 1933 годзе пракладзена трамвайная лінія. У час Вялікай Айчыннай вайны на вуліцы размяшчаўся лагер для ваеннапалонных, гета.
У 1961 годзе на месцы драўляных хат пабудаваны кінатэатр «Беларусь».
Транспарт Па вуліцы праходзяць аўтобусныя маршруты 40, 50, і тралейбусныя 9, 13Мінск, тралейбус № 4527, 14, 57.
Спасылкі