Ме́та () — рака ў Калумбіі і Венесуэле (у ніжнім цячэнні на мяжы паміж імі), левы прыток ракі Арынока.
Даўжыня ракі больш за 1000 км (1046 кмMeta River // Encyclopaedia Britannica). Плошча вадазбору 104 000 км². Сярэдні расход вады складае каля 2000 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ва Усходняй Кардыльеры. Працякае пераважна па раўніне Льянас-Арынока. Улетку адбываюцца паводкі.
Буйнейшыя гарады каля ракі: Пуэрта-Лопес, Пуэрта-Карэньё (у вусці) і Аракуэ.
Літаратура
Энциклопедический справочник «Латинская Америка» / Главный редактор В. В. Вольский. — М.: Советская Энциклопедия, 1979—1982.
Спасылкі Meta River // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Калумбіі Катэгорыя:Рэкі Венесуэлы Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Прытокі Арынока