Герхард Ёзэф Арнольд Эрэн (; , Мітэнбрук, Германская імперыя — , Бергедорф, Гамбург, ФРГ) — нямецкі гебітскамісар горада Слоніма, ваенны злачынец, адказны за знішчэнне тысячаў яўрэяў.

Біяграфія Герхард Эрэн нарадзіўся 4 сакавіка 1901 года. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне і пасля яе заканчэння належаў да розных фрайкораў і саюзаў памежнай аховы. Скончыўшы педагагічную адукацыю, уладкаваўся працаваць настаўнікам спорту ў Верхняй Сілезіі. У пачатку кастрычніка 1928 года ажаніўся з Марыяй Мюлер. 1 мая 1933 года Эрэн уступіў у НСДАП. Прайшоўшы спецыяльны курс у Фогельзангу, з 1937 па 1939 год быў кіраўніком таварыства ў нацыянал-сацыялістычным маладзёжным трэніровачным цэнтры ў Крозінзэе. Са снежня 1939 па ліпень 1941 года праходзіў службу ў вермахце. Са жніўня 1941 па ліпень 1944 года займаў пасаду гебітскамісара горада Слоніма і быў там мясцовым і палітычным кіраўніком НСДАП. Эрэн быў адказным за вынішчэнне яўрэяў.

Падчас такіх «акцый» Эрэн з’яўляўся са зброяй у руках, а яўрэяў выганялі з дамоў. У верасні 1942 года ў справаздачы ён напісаў: «Я быў узрадаваны, што колькасць у 25 000 яўрэяў, якія першапачаткова жылі ў гэтай мясцовасці, скарацілася да 500». Потым Эрэн быў прыняты ў СС і 2 сакавіка 1944 года атрымаў званне штурмбанфюрара. З лютага 1945 года быў кіраўніком ідэалагічнай падрыхтоўкі ў Войсках СС.

Пасля вайны Па заканчэнні вайны да 1948 года знаходзіўся ў брытанскім палоне. Дзякуючы фальсіфікацыі сваіх асабістых дадзеных, у 1949 годзе зноў змог стаць настаўнікам у вышэйшай тэхнічнай школе «Ам брынк», размешчанай у адным з раёнаў Гамбурга. З пачаткам папярэдняга следства ў дачыненні да яго па справе аб забойстве яўрэяў быў звольнены са школы ў 1960 годзе. З 1961 па 1971 год ён выкладаў у прыватнай школе. 25 чэрвеня 1974 года быў прысуджаны зямельным судом Гамбурга да пажыццёвага турэмнага зняволення. Ён абвінавачваўся ў смерці 15 тысяч яўрэяў. Ён быў «спадаром, які хадзіў па Слоніму з сабакам і пугай, публічна збіваючы яўрэяў». Эрэн не адбываў сваё пакаранне ў сувязі з тым, што Федэральны вярхоўны суд ФРГ 16 верасня 1975 года адхіліў рашэнне гамбургскага суда па фармальных абставінах. Новае судовае паседжанне ў 1976 годзе з-за стану здароўя Эрэна не адбылося. Памёр у 1984 годзе.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Апольскім ваяводстве Катэгорыя:Нацысцкія злачынцы Катэгорыя:Члены НСДАП Катэгорыя:Афіцэры СС