Прывакзальная плошча — плошча перад галоўным фасадам будынка чыгуначнага вакзала Брэст-Цэнтральны, паміж перонамі Варшаўскага і Маскоўскага боку. Плошча арганізуе прастору для ўспрымання будынка вакзала (пабудаваны ў 1886 годзе ў псеўдарускім стылі). З Маскоўскага боку на ёй знаходзіцца багажнае аддзяленне вакзала і паштамт чыгуначны, з Варшаўскага — стаянка таксі. З цэнтрам горада плошча злучаецца пуцеправодам. Праведзена рэканструкцыя.

Літаратура

Катэгорыя:Плошчы Брэста