Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў (назва пры заснаванні: Парк культуры і адпачынку імя 60-годдзя Кастрычніка) — парк у Маскоўскім раёне г. Брэста. Знаходзіцца ў жылым раёне Усход, уздоўж ракі Мухавец. Закладзены ў 1977 годзе ў юбілей Кастрычнікай рэвалюцыі (архітэктар М. Гайдуковіч, А. Кудзіненка). Плошча 120 га. Заснаваны на базе сасновых і бярозавых пасадак, лугоў. Зоны парку аб’ядноўваюць 2 кольцавыя алеі. Пераважае пейзажнай планіроўка, у цэнтральнай частцы парку — рэгулярная. Галоўны ўваход — з вуліцы Маскоўскай. Цэнтр кампазіцыі — узвышша, з якога адкрываецца перспектыва р. Мухавец і панарама забудовы жылога раёна. На схілах узвышша — кафэ з танцавальнай пляцоўкай.

У парку восенню 1988 года быў адкрыты памятны знак у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі ў час Афганскай вайны. На месцы знака 28 красавіка 1991 года адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам, які быў выраблены з бетону брэсцкім скульптарам Іванам Васільевічам Хомічам. У лістападзе 2013 года заменены на ідэнтычны з кампазітнага матэрыялу (скульптар Аляксей Паўлючук)http://kb.brl.by/index.php/heritage/item/1427-2017-g-40-gadou-z-chasu-zakladki-brestskaga-parku-voinau-internatsyyanalistau-1977/1427-2017-g-40-gadou-z-chasu-zakladki-brestskaga-parku-voinau-internatsyyanalistau-1977.

Літаратура

Катэгорыя:Паркі Брэста Катэгорыя:З’явіліся ў 1977 годзе Катэгорыя:1977 год у Брэсце Катэгорыя:Маскоўскі раён (Брэст) Катэгорыя:Усход (жылы раён, Брэст) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Кудзіненкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Міхаіла Гайдуковіча