Паўночныя могілкі — гарадскія могілкі, знаходзяцца за 6 км ад г. Брэста, каля хут. Матыкалы, адкрыты ў 2007 годзе.

Праз пяць гадоў пасля адкрыцця могілак тут прайшла цырымонія пахавання парэшткаў яўрэяў, расстраляных на тэрыторыі аднаго з ваенных фартоў Брэсцкай крэпасці. Быў усталяваны памятны знак над пахаваннем рэшткаў 1549 яўрэяў, закатаваных нацыстамі ў гады вайны.

22 мая 2019 года тут перапахавалі парэшткі 1214 вязняў Брэсцкага гета. Удзел у жалобнай цырымоніі ўзялі кіраўніцтва горада, прадстаўнікі дыпламатычных місій Германіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Чэхіі і іншых краін, члены яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і іудзейскіх рэлігійных грамад Ізраіля і Беларусі і іншыяb-g.bynashaniva.by.

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках Яўген Аляксандравіч Бяласін (1954—2022) — беларускі германіст, перакладчык, журналіст. Пётр Аляксеевіч Данелія (1920—2012) — беларускі мастак.

Катэгорыя:Могілкі Брэста Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:2007 год у Брэсце Катэгорыя:Брэсцкі раён