Вуліца Добрая — вуліца ў паўночнай частцы Брэста. Працягласць 550 м — ад вуліцы Карасёва да вуліцы Клары Цэткін. Забудавана драўлянымі і каменнымі дамамі сядзібнага тыпу. На вуліцы знаходзяцца адзяленне сувязі № 24 (д.26), магазін. На скрыжаванні з вуліцай Карасёва перспектыву вуліцы завяршае корпус санаторыя-прафілакторыя Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Літаратура
Катэгорыя:Вуліцы Брэста