__NOTOC__
17 лістапада — трыста дваццаць першы (трыста дваццаць другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1370: Кароль Людовік Венгерскі заняў польскі сталец. 1800: Кангрэс ЗША ўпершыню сабраўся ў Вашынгтоне. 1855: Давід Лівінгстан адкрыў вадаспад на рацэ Замбезі і назваў яго ў гонар каралевы Вікторыі. 1869: Суэцкі канал адкрыўся для суднаходства. 1903: Акры адыходзіць да Бразіліі па мірнай дамоўленасці з Балівіяй. 1944: Ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены горад Тырана. 1989: Пачалася «Аксамітная рэвалюцыя» ў Чэхаславакіі. 2025: Былая прэм’ер-міністр Бангладэш Шэйх Хасіна завочна прысуджана да смяротнай кары.
Нарадзіліся
1291: Філіп V, кароль Францыі 1612: П’ер Міньяр, жывапісец 1755: Людовік XVIII, кароль Францыі 1765: Джавані-Батыста Бальбіс, італьянскі батанік, міколаг, урач, дырэктар Батанічнага сада Ліёна і заснавальнік Ліёнаўскага Лінееўскага таварыства (пам. 13.2.1831) 1790: Аўгуст Фердынанд Мёбіус, нямецкі матэматык 1828: Эмерык Чапскі, беларускі калекцыянер і нумізмат 1888: Макс Лінгнер, нямецкі мастак 1893: Канстанцін Езавітаў, беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык і педагог (пам. 23.5.1946) 1902: Юджын Вігнер, амерыканскі фізік і матэматык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1963 года(пам. 1.1.1995) 1906: Янка Багдановіч, пісьменнік 1926: Алег Гарнікевіч, аўстрыйскі біяхімік 1928: Арман, мастак 1966: Сафі Марсо, французская актрыса 1978: Рэйчэл Мак-Адамс, канадская актрыса 1992: Наташа Морысан, ямайская лёгкаатлетка 2006: Дзяніс Лазавік, беларускі шахматыст
Памерлі
594: Грыгорый Турскі, гісторык і біскуп Тура 1525: Леанора Авіская, каралева Партугаліі 1558: Марыя I Цюдар, каралева Англіі 1796: Кацярына II, імператрыца расійская (нар. 21.4. (2.5) 1729) 1862: Леапольд Купельвізер, аўстрыйскі мастак 1923: Эдуард Борнхёэ, эстонскі празаік 1924: Эжэн Сімон, французскі арахнолаг 1925: Юхан Аўгуст Брынель, шведскі інжынер 1929: Герман Холерыт, амерыканскі інжынер, вынаходнік 1939: Васіль Літко, мастак, ілюстратар кніг (нар. 1900) 1956: Эркі Хутунен, фінскі архітэктар 1982: Эдуард Тубін, эстонскі і шведскі кампазітар 2000: Луі Эжэн Фелікс Неель, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 22.11.1904) 2002: Аба Эвен, ізраільскі дзяржаўны дзеяч 2013: Дорыс Лесінг, англійская пісьменніца 2019: Хелга Данцбэрга, латвійская актрыса
Святкуюць Міжнародны дзень студэнтаў
Л17