«Дружба» (таксама вядомы як сквер турыстаў) — сквер у Магілёве, размешчаны па праспекце Міру перад домам № 25. Плошча складае 0,24 га.

Закладзены ў 1966 годзе ўдзельнікамі рэспубліканскага злёту турыстаў—пераможцаў Усесаюзнага паходу камсамольцаў і моладзі па месцах рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы савецкага народа. У яго пасадцы прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадоў-герояў, дэлегацыя Габраўскай акругі Народнай Рэспублікі Балгарыі і іншыя госціМогилев, историко-экономический очерк, [редкол.: Л. М. Барабанова и др.] Минск : Наука и техника , 1971 .- 220, c. .- л. вкл.. Пра заснаванне сквера нагадвае мемарыяльны знак у яго цэнтры.

Літаратура Могилев, историко-экономический очерк, [редкол.: Л. М. Барабанова и др.] Минск : Наука и техника , 1971 .- 220, c. .- л. вкл.

Спасылкі

Катэгорыя:Скверы Магілёва Катэгорыя:З’явіліся ў 1966 годзе Катэгорыя:Праспект Міру (Магілёў) Катэгорыя:1966 год у Магілёве