Антон Канстанцінавіч Леанцюк (19 снежня 1918, Валынская губерня — 17 лістапада 1994, Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Камандзір артбатарэі, якая 4 ліпеня 1944 г. каля в. Узляны за 3 гадзіны адбіла 6 варожых контратак, знішчыла многа жывой сілы і баявой тэхнікі.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, Айчыннай вайны І ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.
Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка (1988 г.). Яго імя носіць вуліца ў в. Узляныhttp://urok.shkola.of.by/kraj-puhavicki-fakti-padzei-lyudzi-krayaznachi-kalyandar.html?page=6 .
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мар’інай Горкі Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці