Харугва — арганізацыйна-тактычная вайсковая адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім.

Назва ад сцяга — харугвы.

Да XV ст. складалася з «коп’яў» — рыцара з пахолкамі-збраяносцамі і стралкамі. Былі харугвы земскія (складаліся з «коп’яў» рыцарства пэўнай зямлі), родавыя (з «коп’яў», якія выстаўляў адзін пэўны род) і надворныя (з «коп’яў» дваран, службоўцаў двара, уладароў або магнатаў).

У XVI ст. у шляхецкай кавалерыі харугвай называлі роту, звычайна, з 100—200 чалавек на чале з ротмістрам. У харугву ўваходзілі капійнікі і стральцы; пазней з’явіліся харугвы гусарскія, панцырныя, пяцігорскія, лёгкія. У XVI—XVII стагоддзях харугвай часам называлі пяхотныя роты венгерскага і польскага тыпу С. 552..

Да сярэдзіны XVIII ст. харугвы фармаваліся таварыскай сістэмай. Таварышам азначалі шляхціча, які выставіў почат — некалькі пахолкаў, потым 1—2 початавых. У лёгкай кавалерыі шляхта служыла ў асноўным без суправаджэння С. 60. С. 713..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Войска Вялікага Княства Літоўскага