Уладзімір Віктаравіч Самсонаў (нар. , ) — беларускі гулец у настольны тэніс, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1999).

Спартыўная кар’ера Трохразовы пераможца Кубка свету (1999, 2001, 2009). 6-разовы чэмпіён Еўропы ў розных разрадах. 4-разовы пераможца «Еўра-Топ12» (1998, 1999, 2001, 2007). 9-разовы пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў. Станавіўся першай ракеткай свету.

Удзельнік шасці Алімпіяд. У 2016 Уладзімір Самсонаў упершыню ў сваёй кар’еры выйшаў у паўфінал Алімпіяды.

У 2017 годзе беларус выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па настольным тэнісе. Гэтая перамога не толькі прынесла яму тытул чэмпіёна, але і дазволіла стаць уладальнікам унікальнага дасягнення — Уладзімір Самсонаў першы ў свеце гулец, які выйграваў турніры сусветнай серыі на ўсіх пяці кантынентах: у Афрыцы, Амерыцы, Азіі, Еўропе і Аўстраліі.

Для спартсмена Алімпіяда ў Токіа магла стаць сёмай у кар’еры, але траўма не дазволіла 45-гадоваму Уладзіміру Самсонаву выступіць. 7 ліпеня 2021 года ён абвясціў пра завяршэнне сваёй прафесійнай кар’ерыnn.by.

Спасылкі Статыстыка на сайце ITTF Уладзімір Самсонаў // Новы Час Рэйтынг Самсонава на сайце ITTF Вынікі ўсіх афіцыйных сустрэч Самсонава, пачынаючы з 2002 года сайце ITTF Уладзімір Самсонаў на сайце каманды «Паходня Газпрама» Арэнбург

Катэгорыя:Ігракі ў настольны тэніс Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ігракі ў настольны тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Ігракі ў настольны тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Ігракі ў настольны тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Ігракі ў настольны тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Ігракі ў настольны тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Ігракі ў настольны тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года