Валяр'я́нава (, ) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бараўлянскага сельсавета.

Насельніцтва

2009 год (перапіс) — 1741 чалавек 1999 год (перапіс)— 489 чалавек

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 2 кіламетры на паўночны ўсход ад Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі ў Лагойскім напрамку.

Гісторыя Упершыню вёска ўспамінаецца ў дакументах у 1858 годзеПамяць: Мінскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. ― Мн., 1998. С. 566.

Да 9 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зеленалужскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..

Хуткае развіццё вёскі пачалося ў канцы XX стагоддзя, калі зямля ў ёй стала вылучацца пад катэджную забудову. Станам на канец 2013 года ў вёсцы каля 500 дамоў, большасць ― катэджы. Ёсць і старая забудова карэнных жыхароў, некаторыя дамы перабудоўваюццаВёска Валяр'янава ― усё ў нашых руках .

Транспарт Дабрацца да вёскі можна аўтамабілем (заезд з дарогі Заслаўе ― Калодзішчы) або грамадскім транспартам. Некалькі разоў на дзень да размешчанай у вёсцы вайсковай часткі № 39872 ходзіць аўтобус па маршруце № 204 «ДС Карбышава ― Валяр'янава». Апроч таго, каля вёскі (прыпынак «Баравая») спыняюцца наступныя аўтобусы, якія ідуць па трасе М3: 113 А/в Маскоўскі ― Тубдыспансер 115э ДС Дружная ― Тубдыспансер 143 ДС Карбышава ― Зялёны Бор 145с А/в Маскоўскі ― НДІ анкалогіі 204 ДС Карбышава ― в. Валяр'янава

Спорт У вёсцы ёсць стадыён, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі.

Славутасці thumb|right|Царква Па ініцыятыве жыхаркі вёскі — пісьменніцы Таццяны Дашкевіч, у Валяр’янава будуецца царква Свяціцеля Мікалая.

Вядомыя асобы Галіна Мікалаеўна Юргялевіч (нар. 1954) — беларускі палітык.

Спасылкі

Мінскі райвыканкам Населеныя пункты Рэспублікі Беларусь Тэма «Валяр'янава» на форуме «Ваш Дом» Валяр'янава У Кантакце

Катэгорыя:Бараўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна