Уладзілен Лазаравіч Ка́лер ( — ) — вучоны ў галіне біяхіміі, доктар біялагічных навук (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Калініскай акругі БССР (сучасны раённы цэнтр у Магілёўскай вобласці Беларусі) у сям’і агранома. Скончыў 9 класаў сярэдняй школы ў Мінску. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны разам з бацькамі быў эвакуіраваны ў Куйбышаўскую вобласць, у вёску Зуеўка. Працаваў у кузні, потым лабарантам на спіртавым заводзе ў сяле Новы Буян. Ва ўзросце 17 гадоў быў прызваны ў Чырвоную Армію. З 1943 года ўдзельнік абароны Смаленска, баявых дзеянняў на 1-м Беларускім фронце, вызвалення Варшавы і Любліна. Да 1950 года праходзіў службу на тэрыторыі Польшчы, у Прыбалтыйскай ваеннай акрузе. 5 сакавіка 1950 г. вярнуўся ў Мінск. У гэтым жа годзе паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1955 годзе і быў накіраваны Інстытут фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР. Да красавіка 1957 года працаваў на Мінскім аўтарамонтным заводзе, потым — у лабараторыі фізікі ізатопаў Інстытута біялогіі АН БССР.

Навуковая дзейнасць У. Л. Калеру належаць навуковыя працы па даследаваннях біясінтэзу і фотасінтэзу хларафілу з дапамогай матэматычнага мадэліравання біяхімічных і біяфізічных працэсаў у раслінах. З’яўляецца адным з аўтараў метада каагуляцыйнай ачысткі прамысловых сцёкаў. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 5 кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыйКалер Уладзілен Лазаравіч // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.

Аўтар больш за 160 навуковых публікацый і манаграфій. Сярод апублікаванага: Авторегуляция образования хлорофилла в высших растениях. — Мн., 1976.

Узнагароды Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За вызваленне Варшавы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Залаты медаль і дыплом ВДНГ СССР

Літаратура

 — С. 443.

Спасылкі Калер Уладзілен Лазаравіч // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна Емельянов Н. Защитник неба // Белорусская военнаягазета «Во славу Родины» Людзі беларускай навукі: Член-корреспондент АН СССР А. А. Шлык. Воспоминания современников. — Мн., 2005. // Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Маленький артиллерист и большой учёный // Навуковая, вытворча-практычная газета Беларусі «Веды», № 17 (2537) 27 красавіка 2015 г.

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ Катэгорыя:Члены КПСС