Дзмітрый Таўкачоў (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўбцоўскага «Кронана».

Клубная кар’ера У 2003 годзе выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ, праз два гады далучыўся да «Дарыды». У 2007 годзе гуляў у Першай лізе за слонімскі «Камунальнік», на наступны год разам з гомельскім ДБК выйграў Другую лігу. У 2009 годзе другі раз запар атрымаў перамогу ў трэцім дывізіёне, на гэты раз у складзе «Рудзенска». Пасля выступаць за гэты клуб і ў Першай лізе да жніўня 2012 года, калі перайшоў у «Слуцк».

Сезон 2013 пачаў у рэчыцкім «Ведрычы-97», а пазней перабраўся ў светлагорскі «Хімік», дзе правёў чатыры з паловай гады. На сезон 2018 быў заяўлены ў Другую лігу ў складзе «Узды», але так і не згуляў за яе і пазней далучыўся да «Клецка», дзе гуляў да канца 2019 года, пасля чаго каманда спыніла выступы ў Другой лізе.

У першай палове 2020 года заставаўся без каманды, а ў жніўні далучыўся да стаўбцоўскага «Кронана»"Жлобин" и "Молодечно" подписали форвардов, "Виктория" усилилась двумя футболистами.

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Кронан Стоўбцы Катэгорыя:Ігракі ФК Клецк Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Рудзенск Катэгорыя:Ігракі ФК ДБК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ