Ціхаакія́нскі флот Вае́нна-Марско́га Фло́ту СССР — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ВМФ СССР.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1965).

Гісторыя Кастрычніцкая рэвалюцыя і Грамадзянская вайна Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года матросы Сібірскай і Амурскай ваенных флатылій змагаліся за ўсталяванне Савецкай улады на Далёкім Усходзе і супраць белагвардзейцаў і інтэрвентаў.

У 1922 годзе былі створаны Марскія сілы Далёкага Усходу ў складзе Уладзівастоцкага атрада караблёў і Амурскай ваеннай флатыліі. У 1926 годзе Марскія сілы Далёкага Усходу былі расфармаваныя. Уладзівастоцкі атрад караблёў быў перададзены Марской памежнай ахове Далёкага Усходу, а Амурская ваенная флатылія стала асобным аб’яднаннем. Зноў Марскія сілы Далёкага Усходу былі створаны ў красавіку 1932 года. 11 студзеня 1935 Марскія сілы Далёкага Усходу былі перайменаваны ў Ціхаакіянскі флот (ЦАФ, ).

Аднаўленне і рэканструкцыя флоту У 1923 годзе ў Уладзівастоку былі адрамантаваны і ўведзены ў строй мінаносцы «Бравы», «Цвёрды», «Дакладны», кананерская лодка «Чырвоны Кастрычнік», пераабсталяваная з партовага ледакола «Надзейны» і некалькі дапаможных судоў. У 1932 годзе ўступіў у строй дывізіён тарпедных катараў і прыбылі 8 падводных лодак. Ціхаакіянскі флот атрымаў 26 малых падводных лодак, ствараліся марская авіяцыя, берагавая абарона. У 1937 годзе быў адчынен Ціхаакіянскае ваенна-марское вучылішча.

У жніўні 1939 года ў складзе флоту была сфарміравана Паўночная Ціхаакіянская ваенная флатылія з галоўнай базай у Савецкай Гаване. Задачай флатыліі з’яўлялася абарона ўзбярэжжа і марскіх камунікацый у раёнах Татарскага праліва і Ахоцкага мора.

Вялікая Айчынная вайна У Вялікую Айчынную вайну частка сіл і сродкаў Ціхаакіянскага флоту была перакінутая на Паўночны флот і ўдзельнічала ў баях на Баранцавым і іншых морах. На франтах у складзе марскіх стралковых брыгад і іншых частак змагаліся звыш 140 тысяч маракоў-ціхаакіянцаў.

Савецка-японская вайна Падчас савецка-японскай вайны Ціхаакіянскі флот садзейнічаў войскам 1-га Далёкаўсходняга фронту у вызваленні Паўночнай Карэі, удзельнічаў у Паўднёва-Сахалінскай і Курыльскай дэсантных аперацыях.

Пасляваенныя гады

У верасні 1945 года Паўночная Ціхаакіянская ваенная флатылія была расфармаваная. У студзені 1947 года Ціхаакіянскі флот быў падзелены на два флаты — 5-ы ВМФ (галоўная база — Уладзівасток) і 7-ы ВМФ (галоўная база — Савецкая Гавань). У красавіку 1953 года гэтыя флаты былі зноў аб’яднаны ў Ціхаакіянскі флот.

У канцы 1960 — пачатку 1961 года ўпершыню ў ВМФ дызельная ПЛ «Б-71» (камандуючы — капітан 2 рангу І. Н. Заўгародні) здзейсніла далёкае аўтаномнае плаванне да Антарктыды і назад.

У 1961 годзе ў склад Ціхаакіянскага флоту ўвайшла першая атамная падводная лодка (ПЛАРК) «К-45» праекта 659Т пад камандаваннем капітана 2-га рангу В. Р. Белашава. Маючы на борце крылатыя ракеты П-5, лодка была здольная іх ўжыць як па наземных, так і марскіх мэтах.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1965 года за выбітныя заслугі перад Радзімай, масавы гераізм, стойкасць і мужнасць, праяўленыя асабовым складам пры абароне Айчыны і ў адзначэнне 20-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Ціхаакіянскі флот быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонага Сцяга.

Да пачатку 1970-х гг. на Ціхім акіяне быў створаны новы акіянскі ракетна-ядзерны флот, які паспяхова выканаў важнейшую задачу - стратэгічнага стрымлівання ад развязвання шырокамаштабнай вайны з ужываннем як звычайных, так і ядзерных сродкаў.

Савецкія крэйсеры «Дзмітрый Пажарскі», «Адмірал Сянявін», «Адмірал Фокін», «Вараг», эскадраныя мінаносцы «Узбуджаны», «Натхнёны», вялікія супрацьлодачныя караблі «Васіль Чапаеў», «адмірал Акцябрскі», «адмірал Трыбуц» і многія іншыя на працягу многіх гадоў з гонарам выконвалі задачы службы, пабывалі з візітамі ў розных краінах свету. На баявым рахунку ціхаакіянцаў — ачыстка порта Чытагонг (Бангладэш) ад патанулых караблёў і выбухованебяспечных прадметаў у 1972 годзе, баявое траленне ў Суэцкім заліве (Егіпет) ў 1974 годзе, ахова суднаходства ў Персідскім заліве і Армузскім праліве.

7 лютага 1981 года ў авіякатастрофе пад Ленінградам загінула амаль усё кіраўніцтва флоту, у тым ліку яго камандуючы адмірал Эміль Спірыдонаў.

Асабовы склад флота удзельнічаў у буйнамаштабных манеўрах «Акіян-70», далёкіх паходах караблёў. За перыяд з 1966 да 1991 караблі і ПЛ ЦАФ здзейснілі звыш 2300 паходаў на баявую службу.

Камандуючыя флотам Міхаіл Уладзіміравіч Віктараў (красавік 1932 — чэрвень 1937), флагман флоту 1 рангу (з 11.1935) Рыгор Пятровіч Кірэеў (чэрвень 1937 — студзень 1938), флагман флоту 2 рангу Мікалай Герасімавіч Кузняцоў (студзень 1938 — сакавіка 1939), флагман 2 рангу Іван Сцяпанавіч Юмашаў (сакавік 1939 — студзень 1947), флагман флоту 2 рангу, з 06.1940 віцэ-адмірал, з 05.1943 адмірал

У 1947 годзе Ціхаакіянскі флот быў падзелены на 5-ы і 7-ы ваенна-марскія флаты. 5-ы ваенна-марскі флот Аляксандр Сяргеевіч Фралоў (люты 1947 — люты 1950), віцэ-адмірал Мікалай Герасімавіч Кузняцоў (люты 1950 — ліпень 1951), контр-адмірал, з 01.1951 віцэ-адмірал Юрый Аляксандравіч Панцялееў (жнівень 1951 — красавік 1953), віцэ-адмірал7-ы ваенна-марскі флот Іван Іванавіч Байкоў (студзень 1947 — кастрычнік 1951), віцэ-адмірал Георгій Мікітавіч Халасцякоў (кастрычнік 1951 — красавік 1953), віцэ-адмірал У 1953 годзе 5-ы і 7-ы ваенна-марскія флаты былі зноў аб’яднаны ў Ціхаакіянскі флот. Юрый Аляксандравіч Панцялееў (жнівень 1953 — студзень 1956), адмірал. Валянцін Андрэевіч Чакураў (студзень 1956 — люты 1958),, віцэ-адмірал. Віталь Аляксеевіч Фокін (люты 1958 — чэрвень 1962), адмірал. Мікалай Мікалаевіч Амелька (чэрвень 1962 — сакавіка 1969), віцэ-адмірал, з 04.1964 адмірал. Мікалай Іванавіч Смірноў (сакавік 1969 — верасень 1974), віцэ-адмірал, з 04.1970 адмірал, з 11.1973 адмірал флоту. Уладзімір Пятровіч Маслаў (верасень 1974 — жнівень 1979), віцэ-адмірал, з 04.1975 адмірал. Эміль Мікалаевіч Спірыдонаў (жнівень 1979 — люты 1981), віцэ-адмірал, з 10.1979 адмірал. Уладзімір Васільевіч Сідараў (люты 1981 — снежань 1986), адмірал. Генадзь Аляксандравіч Хватаў (снежань 1986 — красавік 1993), віцэ-адмірал, з 10.1987 адмірал.

Гл. таксама Сібірская флатылія Амурская ваенная флатылія Ціхаакіянскі флот ВМФ Расіі

Літаратура

Катэгорыя:Ваенна-марскі флот СССР Катэгорыя:Гісторыя Далёкага Усходу Катэгорыя:Ціхі акіян