Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі — касцёл у Кобрыне, размешчаны па Першамайскай вуліцы, 80. Пабудаваны ў 1843 годзе.
Архітэктура Помнік архітэктуры класіцызму. Трохнефавы двухвежавы цагляны храм. Прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаюць 2 аднаярусныя чацверыковыя вежы. На бакавых фасадах — пілястры з аркатурным поясам.
Літаратура
Кніга памяць «Кобрынскі раён» — с. 469—470 Абламскі В. Я., Чарняўскі І. М., Барысюк Ю. А. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (белор.). — Мінск: БЕЛТА, 2009. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Кобрын Касцёл Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:Першамайская вуліца (Кобрын) Катэгорыя:Збудаванні Кобрына ў стылі класіцызм Катэгорыя:1843 год у Беларусі