Фёдар Трафімавіч Канстанці́наў ( — ) — вучоны, філосаф і публіцыст, доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1975).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Зялёны Прудок (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Беларусь», газетах «Звязда», «Столинская молодёжь», часопісе «Іскры Ільіча». З 1941 года ў Маскве, на камсамольскай і партыйнай рабоце, рэдагаваў часопіс «Славяне». З 1953 года ў Інстытуце філасофіі Акадэміі навук СССР — загадчык сектара філасофіі.
Навуковая і публіцыстычная дзейнасць Аўтар беларускага савецкага календара 1943 года, брашур «Герой Савецкага Саюза Х. А. Смалячкоў» (1943), «Аб паходжанні беларускага народа» (1946). Зрабіў пераклад на беларускую мову рамана І. Ільфа і Я. Пятрова «Одноэтажная Америка».
Сярод апублікаванага: Георгий Димитров — выдающийся деятель международного рабочего движения. — М. 1950.; О народной демократии в странах Европы. Сборник статей. — М. 1956.
Літаратура
Спасылкі Константинов, Федор Трофимович (доктор философских наук; кандидат исторических наук; 1925—1991) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Публіцысты СССР