Ізмаільская вообласць () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украінскай ССР, якая існавала ў перыяд з 1940 па 1954 гг.

Утварэнне Утворана 7 жніўня 1940 г. пад назвай Аккерманская вобласць на тэрыторыі Паўднёвай Бесарабіі. Спачатку цэнтрам быў Аккерман. 7 снежня 1940 г. абласны цэнтр быў перанесены ў Ізмаіл, і вобласць была адпаведна пераназваная. Агульная плошча вобласці складала 12 400 км2.

Пасля захопу румынскімі і нямецкімі войскамі, з 19 ліпеня 1941 г. да 25 жніня 1944 г. тэрыторыя Ізмаільскай вобласці знаходзілася пад уладай Румыніі ў складзе губернатарства Бесарабія.

14 лістапада 1945 г. была перайменаваная вялікая колькасць населеных пунктаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак вобласці з мэтою зменьшыць прысутнасць румынскіх, турэцкіх і другіх іншамоўных элементаў у тапаніміцы рэгіёна, зрабіўшы яе максімальна савецкай (г.зн. рускай).

15 лютага 1954 г. вобласць скасавалі, яе раёны ўвайшлі ў склад Адэскай вобласці.

Насельніцтва Паводле перапісу 1930 г. у межах будучай Ізмаільскай вобласці пражывала 550 тыс. чал., з якіх рускіх налічвалася 133 тыс. (24,25%), балгараў — 122 тыс. (22,26%), румын (малдаван) — 100 тыс. (18,19%), украінцаў — 82 тыс. (14,86%), немцаў — 60 тыс. (11,06%), гагаузаў — 21 тыс. (3,92%), іншых — 12 тыс. (2,25 %). Сапраўды ж украінцаў было значна больш - толькі ў Ізмальскім павеце прыкладна 20 тысяч жыхароў сёлаў Броска, Ларжанка, Матроска, Саф'яны, Кісліца, Гасан-Аспага (Першамайскае), Карамахмет (Шаўчэнкава), Дракула (Трудавое), Нерушай, Галілешты (Дэсантнае) і інш. было запісана рускімі. Балгараў сяла Вайсал (Васільеўка) былі запісаны румынамі, у той жа час сярод «іншых» налічвалася прыкладна 7 тыс. «ліпаван» (старавераў), якіх запісалі асобна ад рускіх.

Адміністрацыйны падзел Арцызскі раён Балградскі раён Барадзінскі раён Кілійскі раён Ліманскі раён Новаіваніўскі раён Рэнійскі раён Сарацкі раён Стараказацкі раён Сувораўскі раён Тарутынскі раён Татарбунарскі раён Тузлаўскі раён

Літаратура Лебеденко О. М.. Ізмаїльська область // Тичина А. К.. Ізмаїльська область // Андрощук О. В. Адміністративно-територіальні зміни в УРСР: плани, втілення, наслідки (друга половина 40-х — 60-ті роки ХХ ст.): Дис. на здобуття ст. канд. іст. наук : 07.00.01 / НАН України; Інститут історії України. — К., 2004.

Катэгорыя:Гісторыя Адэскай вобласці Катэгорыя:Былыя вобласці Украіны