Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў ( — ?) — беларускі і ўкраінскі інжынер і архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 349 .

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1857 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у рэальным вучылішчы, адкуль перайшоў у Інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1879 годзе. Скончыў курс па 1-м разрадзе ў 1884 годзе.

Па выхадзе з Інстытута прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення гродзенскага губернскага праўлення, а праз тры гады прызначаны малодшым архітэктарам там жа. У 1890 годзе пераведзены ў горад Камянец-Падольскі ў якасці губернскага архітэктара будаўнічага аддзялення і займаў гэта месца прынамсі да 1892 года. У 1905 годзе быў прызначаны выконваючым пасаду валынскага губернскага інжынераПамятная книжка Волынской губернии на 1905 год Григорій Грибан ІСТОРІЯ ДІЯЛЬНОСТІ СПОРТИВНИХ ТОВАРИСТВ НА ЖИТОМИРЩИНІ В 1893—1922 РОКАХ і займаў гэту пасаду да 1913 годаПамятныя кніжкі Валынскай губерні за адпаведныя гады.

9 красавіка 1907 года было зарэгістравана Жытомірскае таварыства аматараў фізічных практыкаванняў, у якім адным з членаў праўлення стаў губернскі інжынер І. Трубнікаў.

Творчасць

Дзейнасць І. Трубнікава заключалася галоўным чынам у рамонце і перабудовах казённых будынкаў (турмы, казначэйствы, бальніцы), збудаванні новых драўляных мастоў, царкоўных пабудовах у некалькіх паветах Гродзенскай губерні і ў складанні розных праектаў.

У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)Александр Севенко. История 11-го военного городка в г. Гродно . У 1887—1890 гадах праектаваў мураваныя храмы ў Гродзенскай губерні.

Праекты

Беларусь

Праект Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы ў мястэчку Лунне Гродзенскага павета (1886). Праект рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў вёсцы Накрышках Гродзенскага павета (19 студзеня 1885). Праект рэканструкцыі Свята-Міхайлаўскай царквы ў вёсцы Сынкавічах Слонімскага павета (24 чэрвеня 1886)Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 79. Польшча Праект ў сяле Бельскага павета. Праект ў сяле Бельскага павета.

Адрасы

У Жытоміры: у 1908-09 гадах жыў па адрасе зав. Кудраўцава, д. № 4Памятная книжка Волынской губернии на 1909 год у 1911 — у зав. Кудраўцава, д. № 3Памятная книжка Волынской губернии на 1911 год 1912-13 — па вул. Баннай, д. № 4

Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Украіны Катэгорыя:Архітэктары Камянца-Падольскага Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя