Эдгарас Жарскіс () — літоўскі футбаліст, абаронца мальдыўскага клуба «Мазія».

Клубная кар’ера Пачынаў выступаць у складзе «Тракая», аднак у 2009 годзе перабраўся ў віленскі «Жальгірыс», дзе згуляў толькі ў двух матчах за аснову. У 2012 годзе быў аддадзены ў арэнду клайпедскаму «Атлантас» і пазней перайшоў у клуб на трывалай аснове, з 2014 года замацаваўся ў складзе каманды. У 2015—2016 гадах выступаў у другім дывізіёне за «Палангу», пазней пасля выступу за ёнаўскую «Ліетаву» на кароткі час вярнуўся ў «Атлантас».

З лета 2017 года выступаў за азербайджанскі «Сабаіл», а першую палову 2018 года правёў у складзе клуба «Бытовія» ў другім дывізіёне Польшчы. У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»Литовский защитник Жарскис стал игроком «Городеи». У сезоне 2018 згуляў у чатырох матчах, часцей застаючыся на лаўцы запасных. У снежні 2018 года кантракт з абаронцам быў падоўжаны на наступны сезон«Городея» пролонгировала соглашение с Жарскисом. Сезон 2019 таксама пачаў на лаўцы запасных, а з мая стаў трывала прыцягвацца да стартавага складу. Да сезона 2020 пачынаў рыхтавацца з «Гарадзеяй», аднак у лютым 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў камандуЖарскис покинул «Городею».

У хуткім часе пасля сыходу з «Гарадзеі» далучыўся да латвійскага клуба «Тукумс 2000», а ў ліпені 2020 года перайшоў у юрмальскі «Спартак». Першую палову 2021 года правёў у другім дывізіёне Польшчы ў складзе «Пушчы» з Непаламіцаў. У ліпені 2021 года стаў іграком эстонскага «Транса» з Нарвы.

У лютым 2022 года вярнуўся ў Літву, папоўніўшы склад «Джугаса» з Цяльшэя. Пакінуў клуб у снежні 2022 года. У красавіку 2023 года далучыўся да мальдыўскай «Мазіі».

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Літвы.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (2): 2011, 2013 Бронзавы прызёр чэмпіянату Літвы: 2014

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Літвы Катэгорыя:Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс Катэгорыя:Ігракі ФК Атлантас Клайпеда Катэгорыя:Ігракі ФК Паланга Катэгорыя:Ігракі ФК Ёнава Катэгорыя:Ігракі ФК Сабаіл Катэгорыя:Ігракі ФК Бытовія Бытаў Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Тукумс 2000 Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Юрмала Катэгорыя:Ігракі ФК Пушча Непаламіцы Катэгорыя:Ігракі ФК Транс Нарва Катэгорыя:Ігракі ФК Джугас Цяльшэй Катэгорыя:Ігракі ФК Мазія