«Тургенеўская» () — станцыя Калужска-Рыжскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Сухараўская» і «Кітай-горад», часткова закладзена пад Тургенеўскай плошчай і пад станцыяй «Чыстыя Пруды» Сакольніцкай лініі, на якую мае перасадку. З 29 снежня 2007 года таксама мае перасадку на станцыю «Срэценскі бульвар» Люблінска-Дзмітраўскай лініі.

«Тургенеўская» была адкрыта 5 студзеня 1972 года ў складзе ўчастка «Праспект Міру» — «Кітай-горад». Названа ад Тургенеўскай плошчы.

Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта