Путры́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Путрышкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Грандзіцкага сельсавета перададзены вёскі Малышчына і КульбакіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1961, № 2 (961).. 11 лютага 1972 года ў склад Грандзіцкага сельсавета перададзены вёскі Астравок і РусотаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 22 снежня 1975 года ў склад Верцялішкаўскага сельсавета перададзены вёскі Казіміроўка і ТужаўляныРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).. 16 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грандзіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: Астравок 1, Астравок 2, Грандзічы, Дзевятоўка, Дуброва, Зарыца, Кукалі, Лапенкі, Падкрыжакі, Русота, Русота Каменная і Чашчаўляны), скасавана вёска ЗмяёваРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
24 красавіка 2008 года ў склад горада Гродна перададзены вёскі Астравок 2, Аульс, Грандзічы, Дзевятоўка, Кульбакі, Лапенкі, Малышчына, Падкрыжакі, Панямунь і часткі вёсак Дуброва, Забалаць, Зарыца і ЧашчаўляныУказ Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2008 г. № 234 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г.Гродно и Гродненского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2278 чалавек, з іх 47,9 % — беларусы, 40,3 % — палякі, 9,1 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2309 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе