Бітва за Алепа — узброенае супрацьстаянне за кантроль над горадам Алепа (Халеб) і яго наваколлем, якое разгарнулася ў 2012—2016 гг. падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі. Першапачаткова праходзіла пераважна паміж паўстанцамі ўмераных апазіцыйных груповак і ўрадавымі войскамі, а таксама курдскімі баевікамі з атрадаў народнай самаабароны. Паступова сярод антыўрадавых сіл вялікую ролю сталі гуляць радыкальныя ісламісцкія групоўкі, у тым ліку «Фронт ан-Нусра» і «Ісламская дзяржава», а ў вайну на баку ўрада ўступілі шматлікія саюзныя щзброеныя групоўкі (у асноўным шыіцкія баевікі з Лівана, Ірака і Афганістана), а таксама ваенныя саветнікі з Ірана. Пасля пачатку ў верасні 2015 года расійскай ваеннай аперацыі ў Сірыі, да падзей у Алепа далучылася Расія, якая распачала наносіць авіяцыйныя і ракетныя ўдары па паўстанцкім і тэрарыстычным групоўкам.
Бітва 2012 19 ліпеня адначасова ў некалькіх кварталах горада (Салах ад-Дзін, Акрам і Ард ас-Сабаг) пачаліся вулічныя баіFierce fighting in Syria’s Aleppo: activists // «The Daily Star», от 20 июля 2012. 21 ліпеня паўстанцы (сярод якіх была брыгада «Ліва аль-Таўхід») усталявалі кантроль над раёнам СакхурАлеппо — сражение за «сирийский Бенгази». 23 ліпеня баі вяліся ў прадмесцях горада, але на паўночным кірунку атрадам апазіцыі ўдалося прабіцца ў сам Алепа і пачаць штурм мясцовай штаб-кватэры органаў дзяржбяспекі. Акрамя таго, паўстанцы захапілі вайсковую вучэбную часць, размешчаную за 10 км на поўначСирийские повстанцы начали наступление на Алеппо // LENTA.RU от 23 июля 2012. 24 ліпеня з правінцыі Ідліб да Алепа былі накіраваны дадатковыя падраздзяленні сірыйскай арміі (у тым ліку бранятэхніка), а верталёты пачалі наносіць ракетныя ўдары па цэлям у горадзеKhaled Yacoub Oweis, Erika Solomon. Syria sends armored column to Aleppo, strikes from air // REUTERS от 24 июля 2012. 28 ліпеня ўрадавыя войскі пачалі аблогу Алепа. У ходзе баявых дзеянняў баевікі ў гэтым раёне панеслі страты, а сірыйскія вайскоўцы захапілі вялікую колькасць зброіОбобщение: В Сирии продолжаются столкновения, часть стран закрыла в Сирии свои посольства // «Синьхуа», 29 июля 2012.
1 жніўня Місія ААН па назіранні ў Сірыі пацвердзіла, што паўстанцкая групоўка «Свабодная сірыйская армія» ў Алепа мела ў сваім распараджэнні цяжкую зброю, у тым ліку танкіСирийская оппозиция располагает тяжелым оружием — миссия ООН по наблюдению в Сирии // «Синьхуа», 1 августа 2012.
Станам на 3 кастрычніка, урадавыя сілы ўтрымлівалі тры чвэрці горадаНесколько взрывов прогремели в сирийском городе Алеппо, сообщают СМИ // РИА «Новости», 3 октября 2012. У далейшым баевікі здолелі перарэзаць стратэгічную шашу Дамаск—Алепа ў раёне Марэт-эн-Нума (60 км ад Алепа), за ўсталяванне кантролю над якім пачаліся баіВиктор Ручкин. Идут ожесточённые бои // «Красная звезда» от 18 октября 2012.
2013 15 студзеня 2013 года на тэрыторыі ўніверсітэта ў Алепа прагрымелі магутныя выбухі. У выніку выбуху загінулі 80 і былі паранены каля 150 чалавек, сярод якіх былі студэнты і бежанцы (размешчаныя на тэрыторыі ўстановы), абрынуліся сцены трох паверхаў аднаго з універсітэцкіх інтэрнатаў, быў нанесены значны ўрон будынку факультэта прыгожых мастацтваў і архітэктуры.
Па паведамленнях урадавага агенцтва SANA, 19 сакавіка ў раёне Алепа баевікі ўжылі хімічную зброю, выпусціўшы з раёна Нейраб ракету з хімічным рэчывам па раёне Хан аль-АсальДамаск обвинил повстанцев в использовании химоружия. У сваю чаргу, паўстанцы абвінавацілі ў хімічнай атацы ўрадавыя войскіAlleged chemical attack kills 25 in northern Syria // REUTERS от 19 марта 2013. У выніку гэтай атакі загінулі 15 чалавек, большасць з якіх — мірныя жыхарыБоевики применили химическое оружие в районе сирийской провинции Алеппо, погибли 15 человек // ИТАР-ТАСС от 19 марта 2013. У далейшым колькасць загінулых павялічылася да 16 чалавек, каля 100 пацярпеліМИД РФ осудил применение сирийской оппозицией химоружия в Алеппо // «Российская газета» от 19 марта 2013. Тып атрутнага рэчыва не ўзгадваўся, аднак пры ўдыханні яно выклікала ўдушша, канвульсіі і смерць. Паколькі прадстаўнікі апазіцыі абвінавацілі ва ўжыванні хімічнай зброі ўрад Сірыі, то ўлады звярнулася да ААН з просьбай правесці расследаванне гэтага выпадку, аднак міжнародная арганізацыя запатрабавала для сваіх экспертаў неабмежаваны доступ у любую кропку краіны, уключаючы ваенныя і сакрэтныя аб’екты, і права на апытанне сведак па сваім меркаванні. На 6 красавіка ўрад Сірыі на такія ўмовы не пагадзіўсяООН срывает расследование химической атаки в Алеппо // ИноТВ от 6 апреля 2013. У канцы сакавіка газета Sunday Times паведаміла, што па выніках аналізу пробаў глебы, кантрабандна вывезеным з Алепа, «прычынай прычынай трагедыі ... стаў найноўшы слёзатачывы газ»Sunday Times: в Сирии применили не ОМП, а сильный слезоточивый газ // NewsRu.co.il, 24 марта 2013 г. У чэрвені 2013 «Иностранное военное обозрение», паведаміла пра расследаванне, падчас якога было ўстаноўлена, што баевікі ўжылі зарынО применении химического оружия боевиками к Сирии // «Зарубежное военное обозрение», № 6 (795), июнь 2013. стр. 102.
Тым часам баі працягваліся ў раёне Сахур, а таксама на поўнач ад Алепа. Утрымоўваная мяцежнікамі частка горада апынулася пад абстрэлам балістычных ракетам «СКАД». Апазіцыйныя крыніцы паведамілі, што ў выніку абстрэлу «цалкам знесены дзясяткі жылых дамоў». Колькасць загінулых пры абстрэле дакладна не ўстаноўлена. Паведамлялася таксама пра тое, што сірыйская армія выпальвае палі на поўнач ад Алепа.
1 лістапада ўрадавыя войскі авалодалі горадам Сафіра на паўднёвы ўсход ад Алепа, выцесніўшы адтуль атрады паўстанцкай Свабоднай сірыйскай АрмііСирийская армия освободила пригород Алеппо Ас-Сафира. 11 лістапада ўрадавыя войскі занялі гарады Тэль-Хасель і Тэль-Аран (паміж Алепа і Сафірай)Сирийская армия освободила большую часть селений Тель-Хассель и Ан-Накарин в окрестностях Алеппо.
2014 У 2014 годзе ўзброеныя вылазкі і абстрэлы заходняй частцы Алепа рушылі ўслед за паспяховымі аперацыямі ўрадавых сіл па акружэнню апазіцыйных фарміраванняў на поўначы і ўсходзе горада. Вулічныя баі разгарнуліся ў квартале Масакін-Хананэі. Войскі наступалі ў кірунку плошчы Джандуль і прыгарада Кастыла. На захадзе горада атацы баевікоў падвергліся пасты ў раёне Рашыдын. Ад ракетна-мінамётных абстрэлаў пацярпелі кварталы Эз-Захра, Мейсалун, Хамід, Масакін-Сабіль, вуліца Ніл і муніцыпальны палац у старадаўняй частцы горада. Баевікі ўзарвалі выкапаны пад гандлёвымі шэрагамі ў квартале Хан-эш-Шуна замініраваны тунэль. У выніку абрынуліся сцены мячэці султанаў — унікальнага архітэктурнага помніка XIII стагоддзяВ Алеппо идут ожесточенные бои.
2015 17 лютага ўрадавыя войскі прарвалі блакаду гарадоў Нуболь і Аль-Захра, размешчаных за 30 км на поўнач ад Алепа. Асноўная групоўка высунулася з вёскі Сафат ў бок Хардэтніна, Ратыана і БашкояБитва при Алеппо: удастся ли переломить ход гражданской войны в Сирии.
Мяцежнікі прывялі ў дзеянне выбухоўку ў тунэлі, размешчаным пад будынкам спецслужбы. Загінула больш за 30 чалавекВести. Ru: Взрыв у здания разведки ВВС в Алеппо: есть жертвы.
5 красавіка сірыйская апазіцыя збіла Су-22 урадавых войскаў на поўдзень ад АлепаСамолет Су-22 ВВС Сирии сбит к югу от Алеппо.
14 кастрычніка ПКС Расіі (Су-34) уразілі цэлі (рамонтныя майстэрні паўстанцаў) за 13 км ад АлепаРоссийские ВКС уничтожили мастерские террористов-смертников близ Алеппо. Атака расійскай авіяцыі пачалася з наступлення ўрадавых войскаў у раёне горада. На баку Асада ў гэтай аперацыі прынялі ўдзел экспедыцыйныя фарміраванні з Ірана (Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі) і Лівана (Хезбала)СМИ сообщили о подготовке наступления сирийской армии в Алеппо. 16 кастрычніка прыхільнікам Асада атрымалася ўсталяваць кантроль над населенымі пунктамі за 15 км на поўдзень ад Алепа: Эль-Хадэру, Хан-Туман, Абтын і КадарМинимум 43 мирных сирийца погибли при наступлении Асада и ВВС России.
25 кастрычніка ўрадавыя войскі пачалі наступленне на заблакаваны ІДІЛ аэрапорт Квайрэс (за 45 км на ўсход ад Алепа)Сирийский командир: армия Сирии и Хезболла сжимают петлю вокруг аэродрома Кувейрес . 11 лістапада ўрадавыя войскі Сірыі пры падтрымцы ПКС Расіі выйшла на КвайрэсРоссийская авиация помогла сирийцам разблокировать аэродром Квайрес.
30 лістапада ўсходні фронт сірыйскай арміі наблізіўся да населенага пункта Дэйр-Хафыр (пад кантролем ІДІЛ). Баявыя дзеянні таксама вяліся ў раёне Хан-Туман (паўднёвы прыгарад Алепа), а таксама ў межах горада (кварталы Шэйх-Максуд на поўначы і Рамус на паўднёвым захадзе).
2016 У лютым 2016 года сірыйская армія ў ходзе паспяховага наступлення акружыла Алепа з поўначы, адрэзаўшы баевікоў у горадзе ад забеспячэння з боку турэцкай мяжы.
4 чэрвеня баевікі з груповак «Фронт ан-Нусра» і «Ахрар аш-Шам» атакавалі курдскі раён Шэйх-Максуд на поўначы горада. У ходзе баёў загінула да 40 чалавекВ боях за квартал Шейх-Максуд в Алеппо погибли 40 человек. Улетку 2016 года ўрадавыя сілы засяродзіліся на акружэнні паўстанцаў, якія аселі ва ўсходнім Алепа; у выніку 26 ліпеня ўрадавыя войскі замкнулі кальцо вакол групоўкі паўстанцаў ва ўсходняй частцы горада, заняўшы прамзону ЛарамунСирийская армия замкнула кольцо вокруг боевиков в восточном Алеппо]Syrian army seizes only road into rebel-held Aleppo // Reuters, 17.07.2016.
28 ліпеня сірыйская армія заняла лагер палесцінскіх бежанцаў «Хандарат» на поўначы ад горадаСирийская армия освободила лагерь палестинских беженцев Хандарат.
З 12 верасня па 19 верасня ў краіне працягвалася перамір’е. Увечары 19 верасня адбыўся абстрэл гуманітарнага канвою пад Алепа — ахвярамі сталі 21 чалавек. Абвінаваціўшы ў эскалацыі канфлікту апазіцыю, 22 верасня ўрадавая армія пачала маштабнае наступленне ў горадзе.
21 кастрычніка — гуманітарная паўза з 08:00 да 19:00 па мясцовым часе (паветраныя ўдары былі спынены за два дні да гэтага).
У ходзе наступлення 26—28 лістапада Сірыйская Арабская армія захапіла раён Сакхур і бліжэйшыя раёны, тым самым скараціўшы кантраляваную апазіцыянерамі ва Усходнім Алепа тэрыторыю на траціну. 29 лістапада Сірыйская арабская армія (САА) вярнула кантроль над паўночна-ўсходняй часткай Алепа. 3 снежня баевікі збілі ў небе над усходнім Алепа ўрадавы самалёт L-39Боевики сбили сирийский самолет над Алеппо.
5 снежня быў абстраляны мабільны шпіталь Мінабароны РФ. Загінулі дзве медсястры, быў цяжка паранены галоўны педыятр Мінабароны Расіі. 7 снежня ў Алепа загінуў расійскі ваенны саветнік, палкоўнік Руслан Галіцкі.
15 лістапада, пры падтрымцы масіраваных расійскіх авіяцыйных і ракетных удараў, сірыйская армія пачала фінальнае наступленне па захопу пакінутай (усходняй) частцы горада, праз месяц якое прывяло да калапсу абароны баевікоў і пераходу горада пад кантроль ўрада.
11 снежня стала вядома, што пад кантролем урада Сірыі знаходзіцца 96% тэрыторыі Алепа. 12 снежня сірыйская армія прыступіла да падаўлення апошніх ачагоў супраціву праціўніка. 13 снежня DW са спасылкай на Reuters паведаміла аб капітуляцыі паўстанцаў ва ўсходнім АлепаПовстанцы договорились с правительством Сирии о сдаче восточного Алеппо // DW.
15 снежня Алепа быў цалкам заняты Сірыйскай Арабскай АрміяйОсвобождение Алеппо: теперь стреляют только вверх // РИА Новости, 15 декабря 2016Асад прокомментировал освобождение Алеппо Росбалт, 15 декабря 2016, аднак спарадычныя баі ў межах горада працягвалісяАлеппо: боевики ушли недалеко, Газета.ru, 16 декабря 2016. Толькі да вечара 22 снежня горад быў канчаткова вызвалены ад баевікоўВласти Сирии заявили о полном уходе боевиков из Алеппо. У той жа час раён Шэйх-Максуд застаўся пад кантролем курдскіх фармаванняў. Да 22 снежня прадстаўнікі паўстанцкіх груповак былі эвакуіраваны па ўзгадненні з урадам.
Гл. таксама Баі за Алепа (2024)
Катэгорыя:Бітвы грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Бітвы Расіі Катэгорыя:Бітвы Ірана Катэгорыя:Ваенная аперацыя Расіі ў Сірыі