Імперыялізм (ад , далей ад — улада, панаванне) — дзяржаўная палітыка стварэння маштабных каланіяльных і эканамічных імперый, экспансіі, барацьбы дзяржавы за сусветную гегемонію. Адзін з ключавых тэрмінаў марксізму-ленінізму.
Слова «імперыялізм» паходзіць ад лацінскага слова imperium, што у арыгінале азначала простую уладу палкаводца «загадваць», «быць суверэнным» або «кіраваць» жыццём яго жаўнераў уключаючы нават іх смерць. Пераасэнсаваны тэрмін «імперыялізм» з’явіўся ў Англіі ў 1860-я, утвораны ад слова «імперыя» і ўводзіўся журналістамі дзеля насмешлівага апісання спроб Напалеона III потым брытанскага прэм’ера Бенджаміна Дызраэлі, каб атрымаць унутраную палітычную падтрымку шляхам замежных інтэрвенцый . За 1880-я гады ён набыў станоўчае адценне на Захадзе і пачаў выкарыстоўвацца дзеля характарыстыкі палітыкі краін, што валодаюць калоніямі або дамінуюць над іншымі краінамі — незалежна да часу, месца і таго, ці клічуць яны сябе імперыямі. Ганна Арэндт і Ёзэф Шумпетэр вызначылі імперыялізм як экспансію дзеля экспансіі.
Дж. Гобсан, а ў 1917 годзе і Ленін, спрабавалі пераасэнсаваць імперыялізм як «найвышэйшую стадыю капіталізму», бо заходнія фірмы экспартавалі капітал, каб дамінаваць эканамічна, але не тэрытарыяльна і не засяляючы землі сваімі каланістамі. У 1965 годзе Нкрума назваў неакаланіялізм «апошняй стадыяй імперыялізму», звязаўшы яго з гандлем, базамі, культурным дамінаваннем і МВФ. У 1967 годзе Франк сцвярджаў, што «няроўны абмен» (кошты, якія кантралююцца імперыяй) сам па сабе ўзнаўляе і стварае імперыю. У 1978 годзе Эдвард Саід выкарыстаў гэты тэрмін дзеля апісання дамінавання і падпарадкавання, якія адлюстроўваюць імперскае ядро і перыферыю. Саід пісаў, што акрамя таго, што еўрапейскія ўрады выкарыстоўваюць імперыялізм, каб ўмацаваць свае пазіцыі, аслабляючы пры гэтым мясцовыя сістэмы ўлады, імперыялізм таксама адносіцца і да культурных поглядаў, што суправаджаюць гэты праект, бо часта станоўча абгрунтоўваюцца ідэямі аказання «цывілізацыйнага», «паляпшаючага», «выпраўляючага» ўплыву метраполі на народы перыферыі. Маршал далей развіў гэты тэрмін, каб ахапіць такія з’явы, як засваенне прасторы ў т.л. космасу.
Імперыялізм апошнія 500 гадоў лічыцца у першую чаргу практыкай заходніх краін, якія праводзілі экспансіянісцкую палітыку, а таксама камуністычных сістэм, хаця практыкі захопу і кантролю тэрыторый арміяй і бюракратыяй відавочны таксама ў арабскай, кітайскай, індускай, японскай гісторыіJohnston, Ronald John (2000). «The Dictionary of Human Geography» (4th ed.). Wiley-Blackwell. p. 375. ISBN 0-631-20561-6.. Геаграфічныя і гістарычныя дамены ўжывання ўключаюць Германскую імперыю, Мангольскую імперыю, Рымскую імперыю, Асманскую імперыю, Свяшчэнную Рымскую імперыю, Партугальскую імперыю, Іспанскую імперыю, Нідэрландскую імперыю, Персідскую імперыю, Французскую імперыю, Расійскую імперыю, Кітайскую імперыю і Брытанскую імперыю, але гэты тэрмін можа ў роўнай ступені прымяняецца да абласей ведаў, перакананняў, каштоўнасцей і досведу, напрыклад, імперый хрысціян (крыжакоў ці імператараў) альбо ісламу (арабаў, султанаў, махараджаў). Імперыялізм, як правіла, грунтуецца і праводзіцца ці самадзяржаўнай, ці маналітнай палітычнай структуры. Яна можа быць адносна дабраякаснай, як у Канадзе, ці ЗША, альбо жорсткай, як у Брытанскай Індыі, бельгійскім КонгаJ.F. Gjersø,«The Congo Free State — A Latifundium of Terror» ці Японскіх Карэі і Кітаі.
Тэорыі імперыялізма
Англамоўныя акадэмічныя даследаванні часта грунтуюць свае тэорыі адносна імперыялізму на гістарычным досведзе Брытанскай імперыі. Тэрмін «імперыялізм» быў першапачаткова ўведзены ў англійскую мову ў яго цяперашнім значэнні ў канцы 1870-х гадоў праціўнікамі агрэсіўнай і паказной сілавой (імперскай) палітыкі брытанскага прэм’ер-міністра Бенджаміна Дызраэлі. Войны Брытаніі др. пал ХІХ -пач. ХХ ст. сканчваліся перамогамі і прыхільнікі «імперыялізму», такія як Джозэф Чэмберлен, хутка прысвоілі гэтае паняцце. Для некаторых, кшталту Р. Кіплінга, імперыялізм азначаў трохі фанабэрліваю, але у цэлым станоўчую палітыку ідэалізму і філантропіі «белага чалавека» адносна іншых «адсталых народаў». Іх апаненты сцвярджалі, што гэта не дабрадзейства, а палітычны эгаізм эліт, а пад уплывам сацыялістычных ідэй ўсё большая колькасць мысляроў асацыявала імперыялізм з капіталістычнай прагнасцю і падступнасццю.
Гісторыкі і палітычныя тэарэтыкі даўно спрачаюцца пра карэляцыю паміж капіталізмам, класам і імперыялізмам. Значная частка дыскусій была распачатая такімі тэарэтыкамі, як Джон А. Гобсан (1858—1940), Джозэф Шумпетэр (1883—1950), Торстэйн Веблен (1857—1929) і Норман Энджэл (1872—1967). Хоць гэтыя немарксісцкія пісьменнікі былі найбольш плённымі да Першай сусветнай вайны, яны заставаліся актыўнымі і ў міжваенныя гады. Іх сумесная праца паўплывала на вывучэнне імперыялізму і яго ўплыву на Еўропу, а таксама спрыяла разважанням пра ўздым ваенна-прамысловага комплексу ў Злучаных Штатах з 1950-х гадоў.
У кнізе «Імперыялізм: даследаванне» (1902) Гобсан распрацаваў вельмі ўплывовую інтэрпрэтацыю імперыялізму, якая пашырыла яго перакананне, што капіталізм свабоднага прадпрымальніцтва аказвае шкодны ўплыў на большасць насельніцтва. У кнізе «Імперыялізм» ён сцвярджаў, што фінансаванне замежных імперый высмоктвае грошы, неабходныя ўнутры краіны. Яны ўкладваліся капіталістамі за мяжу, таму што больш нізкая заработная плата, якую выплачвалі рабочым за мяжой, прыводзіла да больш высокіх прыбыткаў у выпрацоўкі параўнанні з унутранай заработнай платай і выпрацоўкай. Такім чынам, хоць унутраная заработная плата заставалася вышэйшай, яна расла не так хутка, як магла б у адваротным выпадку. Ён прыйшоў да высновы, што экспарт капіталу стрымлівае рост унутранай заработнай платы і ўнутранага ўзроўню жыцця. Гобсан выказаў тэорыю, што ўнутраныя сацыяльныя рэформы могуць вылечыць міжнародную хваробу імперыялізму, ліквідуючы яго эканамічную аснову, у той час як дзяржаўнае ўмяшанне праз падаткаабкладанне можа стымуляваць больш шырокае спажыванне, ствараць багацце і спрыяць мірнаму, талерантнаму, шматпалярнаму сусветнаму парадку.
Еўрапейскія марксісты падхапілі ідэі Гобсана, уключылі іх у сваю ўласную тэорыю імперыялізму, найлепш сфармуляваную ў кнізе Уладзіміра Леніна «Імперыялізм, як найвышэйшая стадыя капіталізму» (1916). Ленін адлюстроўваў імперыялізм як манапольны капіталізм на глабальнай арэне. Дзеля мэтаў капіталістычнага эканамічнага росту і атрымання максімальных прыбытку ён прыводзіць да каланіяльнай экспансіі. Пазнейшыя марксісцкія тэарэтыкі паўтаралі гэтую канцэпцыю імперыялізму як структурнай рысы капіталізму і тлумачылі сусветныя войны як барацьбу паміж імперыялістычнымі краінамі а пазней карпарацыямі за кантроль над знешнімі рынкамі. Трактат Леніна стаў стандартным падручнікам, базай дзеля аналізу сацыяльнай рэальнасці і міжнародных стасункаў у сацыялістычным лагеры да распаду Савецкага Саюза ў 1991 г.
Некаторыя тэарэтыкі некамуністычных левых падкрэслівалі структурны або сістэмны характар "імперыялізму". Такія аўтары пашырылі перыяд, звязаны з гэтым тэрмінам, так што цяпер ён не абазначае ані палітыку, ані кароткі прамежак некалькіх дзесяцігоддзяў у канцы 19 стагоддзя. Па іх меркаванні, гэта сусветная сістэма, якая ахоплівае некалькі стагоддзяў, бяручы пачатак ад каланізацыі Эпохі Вялікіх Геаграфічных Адкрыццяў, а ў некаторых публікацыях — ад крыжовых паходаў. Па меры пашырэння ўжывання тэрміна яго значэнне змянілася па пяці розных, але часта паралельных восях: маральнай, эканамічнай, сістэмнай, культурнай і часовай. Гэтыя змены адлюстроўваюць — сярод іншых зрухаў у адчувальнасці — усё большую трывогу, нават вялікую агіду, да ўсюдыіснасці такой («імперыяльнай») улады, у прыватнасці, заходняй улады над нееўрапейскімі грамадствамі.
Да 1970-х гадоў такія гісторыкі, як Дэвід К. Філдхаус, Дэвід Лэндэс і Оран Хейл , сцвярджалі, што гобсанаўская канцэпцыя імперыялізму больш не вытрымлівае выпрабаванне рэчаіснасццю. Яны сцвярджалі, што сучасны імперыялізм — гэта ў першую чаргу палітычны прадукт, выкліканы нацыянальнай масавай істэрыяй, а не капіталістамі.
Уолтэр Родні ў сваёй кнізе 1972 года «Як Еўропа недастаткова развівала Афрыку» прапануе ідэю, што імперыялізм — гэта фаза капіталізму, «у якой заходнееўрапейскія капіталістычныя краіны, ЗША і Японія ўсталявалі палітычную, эканамічную, ваенную і культурную гегемонію над іншымі часткамі свету, якія першапачаткова знаходзіліся на ніжэйшым узроўні і таму не маглі супраціўляцца панаванню». У выніку імперыялізм «на працягу многіх гадоў ахопліваў увесь свет — адна частка была эксплуататарамі, а другая — эксплуатаванай, адна частка знаходзілася пад панаваннем, а другая дзейнічала як пана, адна частка праводзіла палітыку, а другая была залежнай».
Храналагічнымі рамкамі феномена імперыялізму лічыцца 1592—1945. У розных аўтараў пачаткі чыстага — сілавога імперыялізма вагаюцца 1760—1870 г., пасля Першай сусветнай вайны надыходзіць змена метадаў кантролю і адносінаў — пачынаецца эпоха нэаімперыялізму. . Другая сусветная і халодная вайна прыводзіць да канчатковага краху каланіяльных імперый, руху антыімперыялізма і дэкаланізацыі.
Абгрунтаванне і практыка
Экспансіянізм Імперыялізм быў распаўсюджаны ў форме экспансіянізму праз васалітэт, ірэдэнтызм і заваёвы.
Арыенталізм і ўяўная геаграфія
Імперскі кантроль, тэрытарыяльны і культурны, апраўдваецца праз дыскурсы пра разуменне імперыялістамі розных абшараў. Канцэптуальна ўяўныя геаграфіі тлумачаць абмежаванасці імперыялістычнага разумення грамадстваў розных прастор, населеных нееўрапейскім «Іншым».
У сваёй кнізе «Арыенталізм» (1978) Эдвард Саід пісаў, што Захад распрацаваў канцэпцыю Усходу — уяўную геаграфію Ўсходняга свету, — якая функцыянуе як эсэнцыялізуючы дыскурс (спрашчаючая вытрымка), якая не прадстаўляе ані этнічнай разнастайнасці, ані сацыяльнай рэальнасці Ўсходняга свету. Што, зводзячы Усход да культурных сутнасцей, імперскі дыскурс выкарыстоўвае ідэнтычнасці, заснаваныя на месцы, дзеля будавання культурных адрозненняў і псіхалагічнай дыстанцыі паміж «Мы, Захад» і «Яны, Усход», а таксама паміж «Тут, на Захадзе» і «Там, на Усходзе».
Гэтая культурная дыферэнцыяцыя была асабліва прыкметнай у кнігах і карцінах ранніх усходазнаўчых даследаванняў, еўрапейскіх даследаваннях Усходу, якія скажоныя ўяўлялі Усход як ірацыянальны і адсталы, супрацьлегласць рацыянальнаму і прагрэсіўнаму Захаду. Вызначэнне Усходу як негатыўнага бачання заходняга свету, як яго ніжэйшага, не толькі ўзмацняла пачуццё ўласнага «я» Захаду, але і было спосабам упарадкавання Усходу і данясення яго да Захаду, каб ён мог быць падпарадкаваны і кантраляваны. Такім чынам, арыенталізм быў ідэалагічным абгрунтаваннем ранняга заходняга імперыялізму — сукупнасцю ведаў і ідэй, якія рацыяналізавалі сацыяльны, культурны, палітычны і эканамічны кантроль над іншымі, небелымі народамі.
Картаграфічная прапаганда
Адным з галоўных інструментаў, якія выкарыстоўвалі імперыялісты, была картаграфія. Картаграфія — гэта «мастацтва, навука і тэхналогія стварэння карт», але гэтае вызначэнне праблематычнае. Яно засярэджвае ўвагу, на тым, што карты з’яўляюцца аб’ектыўнымі адлюстраваннямі свету, калі на самой справе яны служаць палітычным сродкам. Для Харлі карты служаць прыкладам канцэпцыі ўлады і ведаў М. Фуко.
Каб лепш праілюстраваць гэтую ідэю, Бассет засяроджвае свой аналіз на ролі карт 19-га стагоддзя падчас «Барацьбы за Афрыку». Ён сцвярджае, што карты «спрыялі імперыі, прасоўваючы, дапамагаючы і легітымізуючы пашырэнне французскай і брытанскай улады над Заходняй Афрыкай». Падчас аналізу картаграфічных метадаў 19-га ст. ён падкрэслівае выкарыстанне пустой прасторы для абазначэння невядомай або недаследаванай тэрыторыі. Гэта стымулявала імперскія і каланіяльныя дзяржавы атрымліваць «інфармацыю для запаўнення пустых месцаў на сучасных картах».