Падтыннік, чыстацел (Chelidonium), народныя назвы: жоўты малачай, цалідонія, цанцалея — род кветкавых раслін сямейства макавых. Раней лічыўся монатыпічным з адзіным відам — , але з 1982 года падвід Chelidonium majus subsp. asiaticum вынесены ў асобны від пад назвай .

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна (30-100 см вышынёй) з кароткім карэнішчам і аранжавым млечным сокам. Сцябло прамастойнае, як і лісце, рэдка пакрытае валасінкамі, уверсе разгалінаванае. Лісце чаргавальнае, светла-зялёнае, знізу шызаватае, няпарна-перыстарассечанае Прыкаранёвае лісце буйное. Кветкі жоўтыя (каля 20 мм у дыяметры) на доўгіх кветаножках, правільныя, шырока расплюшчаныя, сабраны па 4-5 у парасонападобныя суквецці. Калякветнік двайны. Чашалісцінак дзве. Плод — прамастойная струкападобная скрыначка (20-50 мм даўжынёй, 2-3 мм шырынёй). Ядавіты.

Асаблівасці біялогіі Распаўсюджваецца мурашкамі.

Класіфікацыя У цяперашні час у складзе роду вылучаюць два віды раслінРоде Chelidonium на сайце The Plant List.:

, (H.Hara) Krahulc. , L.

Гаспадарчае значэнне Інсектыцыдная, лекавая і тэхнічная расліна (з каранёў атрымліваюць жоўтую фарбу, з насення — тлусты алей).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Макавыя (падсямейства)