Аста́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Асташкавічы.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Карпавіцкі сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Карпавічы. 5 кастрычніка 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Асташкавічы, сельсавет перайменаваны ў Асташкавіцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 8 красавіка 1957 года ў склад сельсавета з Давыдаўскага сельсавета перададзена вёска АсінаўкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Парыцкага раёна, які 29 ліпеня 1961 года перайменаваны ў Светлагорскі. 26 верасня 2006 года ў склад Сасноваборскага пассавета перададзена вёска АсінаўкаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области .

Геаграфія Агульная плошча: 634 га Размяшчэнне: у паўднёва-ўсходняй частцы Светлагорскага раёна На захадзе сельсавета праходзіць чыгуначная лінія Жлобін - Калінкавічы са станцыяй Астанкавічы. Мяжуе: на паўночным усходзе — з Баравікоўскім сельсаветам на поўначы — з Сасноваборскім сельсаветам на захадзе — з Давыдаўскім сельсаветам на поўдні — з Калінкавіцкім раёнам на ўсходзе — з Рэчыцкім раёнам Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: · · · · · Рэкі: выток Жардзянкі

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1334 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,8 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 1,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 845 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Азарыцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе