Велікасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Вялікае Сяло.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Бакунскі сельсавет у складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Котранскага і Ялоўскага сельсаветаў, цэнтр — вёска БакуныУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Велікасельскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Вялікае Сяло, вёскі Котра і Пескі перададзены ў склад Мокраўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў.

1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старавольскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Абруб, Зарэчча, Лазоўка, Перадзельск, Стараволя)Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 970 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 88,2 % — беларусы, 5,1 % — палякі, 4,6 % — украінцы, 2,0 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1115 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шарашоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе