Наталля Валянцінаўна Герасімава (нар. , г. Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1985 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1985—1988 гадах архітэктар «БелНДІдзіпрасельбуда», у 1988—1995 гадах архітэктар інстытута «Мінсксельбудпраект», у 1995—1998 гадах вядучы архітэктар НТТАА «Сувязьінфармсэрвіс», у 1998—2000 гадах вядучы архітэктар УП «Творчая майстэрня архітэктара Корбута А. І.», у 2000—2014 гадах вядучы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, начальнік архітэктурнага аддзела ТДА «Праектінжбуд». З 2014 года дырэктар прыватнага праектнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Герасімавай Н. В.».

Член Беларускага саюза архітэктараў.

Творчасць Аўтар больш 30 праектаў будынкаў і збудаванняў, генеральных планаў і праектаў планіроўкі і забудовы населеных месцаў Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды Лаўрэат XIII Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў