Казімір Нарбут (, — 1903, Кракаў, Польшча) — адстаўны капітан, удзельнік Вызваленчага паўстання 1863 года.
Біяграфія
Шляхціц Кобрынскага павета. Браў удзел у баявых дзеяннях паўстанцаў на тэрыторыі Падляшша і Заходняга Палесся. У атрадзе, які быў створаны ў красавіку 1863 у прыбускіх лясах і якім камандаваў выхаванец духоўнай семінарыі Стасякевіч, Казімір Нарбут быў начальнікам штабу. Атрад, у якім было да 300 чалавек, дзейнічаў у Брэсцкім павеце. 14 мая 1863 гэты атрад быў разбіты расійскімі войскамі каля в. Чэрск Брэсцкага павета.
Пазней капітан Казімір Нарбут узначальваў свой атрад з 80 вершнікаў, які дзейнічаў у Брэсцкім і Кобрынскім паветах.
Пасля задушэння паўстання жыў у эміграцыі. Служыў у французскім і швейцарскім войску. Пазней вярнуўся ў Польшчу і быў землеўладальнікам. Пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.
Літаратура Powstanie styczniowe i zesłańcy syberyjscy. Katalog fotografii ze zbiorów Muzeum Historycznego m. st. Warszawy, t. I, Warszawa 2004.
Казімір Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Кіраўнікі паўстанцкіх атрадаў 1863—1864 гадоў